Езярышчанскі замак — дрэва-земляное фартыфікацыйнае збудаванне XIV—XVII стст. каля былога мястэчка Азярышча Вялікага Княства Літоўскага (цяпер у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці).
Лакалізацыя замка Размяшчаўся на паўвыспе возера Езярышча, за 3 км ад пасёлка, каля вёскі Мясцечка. У плане чатырохвугольнік (100 х 120 м). Быў абкружаны землянымі валамі (вышыня 2—4 м) са сценамі і 3 вежамі (дыяметрам каля 15 м) і з поўначы ровам (7 м), які аддзяляў замак ад астатняй часткі паўвыспы. У час паводкі замак быў астраўным. Паводле запісаў Р. Гейдэнштэйна, у XVI ст. замак быў добра ўмацаваны і разам з Полацкам панаваў «над усім краем»Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны… С. 31..
Гісторыя У Інфлянцкую вайну (1558—1582) узяты маскоўскімі войскамі і спалены (1565), потым адбудаваны. Маскоўскі летапіс так апісвае падзеі:
У 1579 годзе яго знішчылі ў час штурму войскі караля С. Баторыя, пазней зноў адноўлены. У пачатку XVII ст. у час пажару ўмацаванні замка згарэлі, адбудаваны ў 1616 годзе на загад караля Жыгімонта III Вазы азярышчанскім старостам К. М. Друцкім-Саколінскім. У жніўні 1654 года замак захоплены расійскімі войскамі на чале з ваяводам С. Стрэшневым. Захаваліся толькі рэшткі валоў.
Археалагічныя даследаванні замка У 1950 годзе замчышча абследаваў Л. В. Аляксееў. У 1971 годзе Г. В. Штыхаў зрабіў план замчышча і правёў шурфоўку (2х2 м). У 1979 годзе В. М. Ляўко правяла раскопкі на плошчы 100 і прарэзку насыпу аснавання пад паўднёвую вежу і валу.
Даследаванне В. М. Ляўко паказала, што вышыня насыпу аснавання пад вежу ад цэнтра да асновы -- 6 м, радыус — 12 м, ядро пачатковага вала са шчыльнай ярка-чырвонай гліны, вышынёй 1,5 м. Вал і насып пад аснаванне вежы раздязляліся ровам глыбінёй 0,8 — 1 м. На пляцоўцы, што была асновай вежы, выяўлены слой (каля 1 м) з сумесі гліны, пяску, гравію і дробнага камення. Вышэй за яго залягала праслойка цёмнай афарбоўкі з вуголлем і попелам. Над ёй зафіксаваны рэшткі драўляных канструкцый, перакрытых культурным пластом каля 1 м, дзе быў пазнейшы падмурак вежы, складзены з 2 ярусаў буйных валуноў. Знойдзеная кераміка сведчыць, што пабудова і аднаўленне вежы адносіцца да XIV—XV ст.
Замак, напэўна, пабудаваны для абароны насельніцтва парубежнай воласці. У раскопе на паўднёвай ускраіне гарадзішча каля вала культурны пласт мае таўшчыню 0,15 — 0,4 м. У мацерыку выяўлена шмат ям, запоўненых попелам і шлакам. Большасць керамікі адносіцца да XIV—XV ст., блізкая паводле формы і арнаменту да матэрыялаў з Арэшка і Пскова, датаваных тым самым часам. Адзінкавыя знаходкі XVI—XVII ст. (паліваная кераміка, кафля) сведчаць, што ў гэты перыяд замак выкарыстоўваўся насельніцтвам як сховішча падчас ваенных дзеянняў.
Частка выяўленай керамікі адносіцца да VIII—X ст., што пацвярджае існаванне паселішча да пабудовы замка.
Крыніцы
Літаратура Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны / Б. Брэжго. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с. Левко О. Н. Феодальные памятники северо-восточной Белоруссии / О. Н. Левко // Археологические открытия 1980 года. — М.: Наука, 1981. — С. 341. Ляўко В. Азярышчанскі замак / Вольга Ляўко // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 1: А — К / Рэдкал: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — 2-е выданне. — Мн.: БелЭн, 2007. — 688 с.: іл. — С. 210. — ISBN 978-985-11-0393-1. Ляўко В. М. Езярышчанскі замак / В. М. Ляўко // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А — К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, c. — С. 331. — ISBN 978-985-11-0354-2. Ляўко В. М. Замак Езярышча / В. М. Ляўко // Помнікі мастацкай культуры Беларусі: Новыя даследаванні: Зборнік артыкулаў / Акадэмія навук БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. С. В. Марцэлеў. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. — 204 с.: іл. — С. 180—183. — ISBN 5-343-00290-0. Сементовский А. М. Памятники старины Витебской губернии. — СПб., 1867. Шахматов А. А. Обозрение русских летописных сводов XIV—XVI вв. / А. А. Шахматов; Институт литературы Академии наук СССР; [предисловие: «От редактора» М. Приселков]. — Л. — М.: Изд-во Акад. наук СССР, Типография Академии наук СССР в Ленинграде, 1938. — 372 с.
Езярышча Езярышча Катэгорыя:Езярышча