Давыд-Гарадоцкі замак — комплекс драўляных абарончых і адміністрацыйных збудаванняў сярэднявечнага Давыд-Гарадка, існаваў у 14—18 ст. на р. Гарынь.

Паўстаў на месцы раннесярэднявечнага дзядзінца і, паводле інвентароў Давыд-Гарадка 1670 і 1675 гг., складаўся з Ніжняга і Горняга замкаў. Апошні быў абведзены дубовым парканам. Да яго праводзілі мост на ізбіцах і ярусная брама. На дзядзінцы стаялі дом на дзве хаты з каморамі і алькежам.

У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 замак у верасні 1655 быў узяты расійскім войскам.

У 1692 годзе верхні ярус брамы быў заняты параднай залай, а замест дома быў збудаваны палац з пяццю жылымі пакоямі, сталовай, алькежам і сенцамі. У час Паўночнай вайны 1700—1721 замкі моцна пацярпелі і паступова страцілі ваеннае значэнне.

У 1760 годзе замак быў пакінуты і больш не адраджаўся, а на тэрыторыі Ніжняга замка быў збудаваны замкавы двор без абарончых умацаванняў.

Літаратура

Ткачоў М. А. Давыд-Гарадоцкі замак // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 567. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4. Давид-Городокский замок // Города, местечки и замки Великого княжества Литовского: энциклопедия / ред. совет: Т. В. Белова (пред.) [и др.]. — Мн.: БелЭн, 2009. — С. 139. — 133—134 с. — 3000 экз. — ISBN 978-985-11-0432-7.

Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя і інш. Уклад. Габрусь Т. В. — Мн.: Полымя, 1998. — С. 35—37 — 351 с.: іл. — ISBN 985-07-0036-Х.

Спасылкі

Катэгорыя:Замкі Беларусі Катэгорыя:Замкі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Давыд-Гарадок Катэгорыя:Славутасці Столінскага раёна