Мярэ́я — рака ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці і Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі і на мяжы са Смаленскай вобласцю Расіі, левы прыток Дняпра.

Назва

Паводле Ул. Тапарова, назва Мярэя з балц. *Merēja ці са слав. памяншальным суф. -ейка ад балц. асновы, параўн. літ. MeraТопоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 195.. У назве Мярэя балцкі гідранімічны пашыральнік -ej-, як у падняпроўскіх балцкіх гідронімах *Vedēja, *RupējaВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 165, 178, 195, 206..

В. Жучкевіч і Б. Махоцін бачаць падставы для збліжэння назвы Мярэя з назвай народнасці мера. Згодна з летапіснымі дадзенымі, меране ўдзельнічалі ў паходзе князя Алега на Канстанцінопаль, шляхі праходзілі па Беларусі і Дняпру. Жучкевіч зазначае, што у тапаніміі Беларусі прадстаўлены назвы шмат якіх народнасцяў і племяных груп, падчас даволі далёкіх, таму этнанімічнае паходжанне назвы цалкам магчымаеВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 229.Б. А. Махотин. К живым истокам: Смоленщина в географических названиях. Смоленск, 1989..

На думку А. Рогалева, назва Мярэя ўтрымоўвае старажытны інтэрнацыянальны корань мер-, мёр-, мір-, мар-, мор- з абагульненым значэннем «водны аб'ект», «вада», які распаўсюджаны ў складзе геаграфічных назваў і тэрмінаў у самых розных мовах на еўразійскіх прасторахА. Ф. Рогалев. Географические названия в калейдоскопе времен. Гомель, 2011. С. 140-141..

Водаапісанне Даўжыня ракі 56 км, з іх 24 км у Беларусі. Плошча вадазбору 694 км². Вадазбор у межах Смаленскага ўзвышша. Расход вады ў вусці складае каля 4 м³/с.

Бярэ пачатак за 2 км у напрамку на ўсход ад вёскі Стараселле Горацкага раёна, вусце ў Дубровенскім раёне каля вёскі Александрыя. Даліна трапецападобная. Абалона двухбаковая, рэчышча звілістае, шырыня ракі ў межань 3—6 м. На рацэ каля аграгарадка Леніна знаходзіцца вадасховішча.

Сярод прытокаў — рэкі Закабыліца, Ірвяні́ца, Івата, Рэкта, Свіная, Лупа.

Пачынаючы ад вёскі Баева Дубровенскага раёна і да самага вусця, па рацэ Мярэя праходзіць дзяржаўная мяжа паміж Беларуссю і Расійскай Федэрацыяй.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-36-51. Выданне 1982 года.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Прытокі Дняпра Катэгорыя:Рэкі Горацкага раёна Катэгорыя:Рэкі Дубровенскага раёна Катэгорыя:Памежныя рэкі