Каракал, або пустынная (стэпавая) рысь (Caracal caracal) — драпежнае млекакормячае сямейства каціных.

Назва Назва «каракал» паходзіць ад «чорнае вуха», бо задні бок вушэй гэтых жывёл чорны. У Паўночнай Афрыцы каракала таксама называюць берберыйскай рыссю.

Апісанне Знешне нагадвае рысь, але драбнейшы па памерах, больш стройны і аднастайнай афарбоўкі. Даўжыня цела 65—82 см, хваста — 25—30 см, вышыня ў карку 45 см; вага — 11—19 кг. Вушы з кутасікамі (да 5 см) на канцах. На лапах развітая шчотка з шорсткай поўсці, якая аблягчае перасоўванне па пяску.

Футра кароткае і дыхтоўнае. Афарбоўкай нагадвае паўночнаамерыканскую : пясчаны альбо чырвона-карычневы верх, белаваты ніз; па баках пысы чорныя адмеціны. Пэндзлікі і вонкавы бок вушэй чорныя. Вельмі рэдка сустракаюцца чорныя каракалы-меланісты.

Пашырэнне Пашыраны ў пустынях Азіі і Афрыкі. Жыве ў расколінах скал, пячорах, густых зарасніках, норах іншых жывёл.

Занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.

Асаблівасці біялогіі Корміцца зайцамі-талаямі, дробнымі грызунамі, птушкамі, паўзунамі.

Нараджае 2—4 кацяняці.

Падвіды Caracal caracal caracal Caracal caracal algira Caracal caracal damarensis Caracal caracal limpopoensis Caracal caracal lucani Caracal caracal michaelis Caracal caracal nubicus Caracal caracal poecilictis Caracal caracal schmitzi

Літаратура

Катэгорыя:Каціныя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1776 годзе