Аркадзь Качан ( — ) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся 13 мая 1921 г. у в. Барсуках Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы у сям’і настаўнікаў Антона і Веры Качаноў.
Вучыўся ў Дзісенскай польскай гімназіі, у 1941 г. скончыў дзесяцігодку ў Маладзечне. Пазней працаваў сакратаром суда ў Глыбокім. Па сканчэнні курсаў каманднага складу Беларускай самааховы ў Лебедзеве каля Маладзечна кіраваў ротай 13-га Беларускага паліцыйнага батальёну СД у Вілейскай акрузе. Улетку 1944 г. выехаў у Германію і трапіў у дывізію «Беларусь», разам з якой пазней здаўся амерыканцам.
Па вайне некалькі гадоў правёў у лагеры для перамешчаных асобаў у Розенгайме. Ад 1950 г. жыў у Аўстраліі, у Сіднеі. Адзін з заснавальнікаў і доўгагадовы сакратар Беларускага аб’яднання ў Новай Паўднёвай Валіі. Сябра Рады БНР, Беларускага культурна-грамадскага клуба і Федэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі. Пры канцы 1970-х гг. — беларускі прадстаўнік у Выканаўчым камітэце Этнічнай рады ў Новай Паўднёвай Валіі. Адзін са стваральнікаў і каардынатар беларускага радыё ў Сіднеі. Сталы фундатар беларускіх выданняў і ўстаноў на эміграцыі. Дасылаў беларускую літаратуру ў бібліятэкі аўстралійскіх універсітэтаў.
Памёр 4 снежня 1982 г. у Сіднеі. Пахаваны на беларуска-ўкраінскай частцы могілак Роквуд.
Памяць Кастусь Акула прысвяціў верш памяці Аркадзя Качана.Кастусь Акула. Памяці Аркадзя Качана
Спасылкі Сёння 100 гадоў ад нараджэння... - Наталля Гардзіенка
Катэгорыя:Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Катэгорыя:Беларусы ў Польшчы Катэгорыя:Беларусы ў Германіі Катэгорыя:Беларусы ў Аўстраліі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Ваенныя Беларусі Катэгорыя:Члены 30-й грэнадзёрскай дывізіі войскаў пры СС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне