«Дзятлава» — беларускі аматарскі футбольны клуб з Дзятлава Гродзенскай вобласці. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя Доўгі час каманда з Дзятлава выступала ў чэмпіянаце Гродзенскай вобласці пад назвай «Белая Русь». У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Белая Русь» далучылася да Другой лігі. У маі 2021 года Дзятлаўскі агракомплекс стаў уладальнікам клуба, з-за чаго быў праведзены рэнэймінг і клуб пачаў называцца «Граніт-Агра».
15 жніўня 2021 года клуб адмовіўся ад удзелу ў матчы 15-га тура з «Астраўцом», у выніку чаго клубу было залічана тэхнічнае паражэнне.
У пачатку сезона 2022 каманда змяніла назву на «Дзятлава».
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 2021 Другая — Гродзенскі дывізіён (Д3) 13 24 0 1 23 16–90 1 1/128 фіналу 2022 Другая — Гродзенскі дывізіён (Д3) 6 18 7 3 8 34–39 24 1/128 фіналу 2023 Другая — Гродзенскі дывізіён — Усход (Д3) 1 12 10 1 1 51–20 31 1/128 фіналу Другая — Гродзенскі дывізіён — Фінальны этап (Д3) 5 10 2 3 5 17–25 9
Крыніцы
Дзятлава