Марыя Тальёні (; , — , ) — славутая балерына XIX стагоддзя, прадстаўніца італьянскай балетнай дынастыі Тальёні ў трэцім пакаленні, адна з цэнтральных фігур балета эпохі рамантызму.
Марыя нарадзілася ў сям’і балетмайстра і харэографа Філіпа Тальёні. Унучка прыдворнага спевака Крыстафера Крысціяна Карстэна, саліста Каралеўскай оперы ў Стакгольме. Марыя вучылася ў Вене, Стакгольме, а затым у Парыжы ў Франсуа Кулона. Пазней бацька займаўся з Марыяй сам. У 1822 годзе ён паставіў балет «Прыём маладой німфы да палаца Тэрпсіхоры», з якім Марыя дэбютавала ў Вене. Танцорка адмовілася ад уласцівых у той час балету цяжкіх нарадаў, парыкоў і грыму, выходзячы на сцэну толькі ў сціплай лёгкай сукенцы.
Парыжскую публіку Марыя заваявала ў 1827 годзе ў «Венецыянскім карнавале», з тых часоў яна часта танчыла ў парыжскай Гранд-Опера. Затым яна танчыла ў Лондане, у тэатры Ковент-Гардэн. У сакавіку 1832 года ў парыжскай Гранд-Опера адбылася прэм’ера балета «Сільфіда», адзначыла пачатак эпохі балетнага рамантызму. Менавіта яна тады ўвяла ў балет пачку і тады ж упершыню прадэманстравала танец на пуантах-пальцах ног.
Наступныя пятнаццаць гадоў Марыя Тальёні гастралявала па ўсёй Еўропе: ад Лондана да Берліна і ад Мілана да Санкт-Пецярбурга. Яе рэпертуар складаўся, пераважна, з пастановак бацькі. Лепшыя ролі яе былі ў балетах: «Бог і Баядэрка», «Сільфіда», «Зефір і Флора».
Зноскі
Літаратура
Рославлева Н. П. Тальо́ни // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — М., 1967. — Стб. 38—41. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл. — 38 000 экз.
Спасылкі Итальянская Сильфида: как великая Мария Тальони начала новую эпоху в балетном искусстве // Часопіс «Вокруг света» Мария Тальони в образе Сильфиды // Артефакт — проект Минкультуры России Ирина Скляревская Тальони, отец и дочь // Вопросы театра, 2011. Romanticism: The Taglioni Family // 500 Years of Italian Dance, im Archiv der New York Public Library (NYPL)
Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Францыі Катэгорыя:Артысты балета Італіі Катэгорыя:Артысты балета XIX стагоддзя