Рэйнгольд Морыцавіч Гліэр (імя пры нараджэнні — Рэйнгольд Эрнест Гліэр; ,  — ) — рускі кампазітар, дырыжор, педагог, музычна-грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР (1938). Лаўрэат трох Сталінскіх прэмій I ступені (1946, 1948, 1950). Кавалер трох ордэнаў Леніна (1945, 1950, 1955). Старшыня Усерасійскага таварыства драматургаў і кампазітараў (1924—1930). Аўтар музыкі гімна горада Санкт-Пецярбурга.

Біяграфія У 1900 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю.

З 1913 года прафесар (з 1914 года дырэктар) Кіеўскай, з 1920 года Маскоўскай кансерваторый.

Творчасць У сваёй творчасці прадаўжаў традыцыі рускай музычнай класікі (лініі эпічнага сімфанізму).

Аўтар 5 опер, якія мелі вялікае значэнне для развіцця музычнай культуры Азербайджана і Узбекістана, у т.л. «Шахсенем» (1927); «Лейлі і Меджнун» (1940) і «Гюльсара» (1949), абедзве з Т. Садыкавым.

З сямі яго балетаў асабліва значныя «Чырвоны мак», пастаўлены ў 1927 годзе, пазней «Чырвоная кветка». Быў пастаўлены ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі ў 1933 і 1950 гадах; «Медны коннік» (1949, Дзяржаўная прэмія СССР 1950); «Тарас Бульба» (1952); «Дачка Кастыліі» (1955).

Аўтар праграмных сімфанічных твораў, у т.л. 3-я сімфонія «Ілья Мурамец» (1911), сімфанічная карціна «Запарожцы» (1921), паэма «Запавет» (1929), канцэртаў, у т.л. для арфы (1938) і каларатурнага сапрана (1943, Дзяржаўная прэмія СССР 1946) з аркестрам, інструментальных ансамбляў (за 4-ы квартэт Дзяржаўная прэмія СССР 1948), п’еса для фартэпіяна, скрыпкі, віяланчэлі з фартэпіянам, рамансаў і песень, музыкі для драматычных спектакляў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Кампазітары Расіі Катэгорыя:Кампазітары Украіны Катэгорыя:Кампазітары Расійскай імперыі Катэгорыя:Дырыжоры СССР Катэгорыя:Дырыжоры Расіі Катэгорыя:Дырыжоры Украіны Катэгорыя:Дырыжоры Расійскай імперыі Катэгорыя:Кінакампазітары СССР Катэгорыя:Кінакампазітары Расіі Катэгорыя:Музычныя педагогі СССР Катэгорыя:Музычныя педагогі Расіі Катэгорыя:Музычныя педагогі Украіны Катэгорыя:Музычныя педагогі Расійскай імперыі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Расіі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Украіны Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Расійскай імперыі Катэгорыя:Оперныя кампазітары Катэгорыя:Балетныя кампазітары Катэгорыя:Дактары мастацтвазнаўства Катэгорыя:Кампазітары-песеннікі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы СССР Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Расіі