Дзе́нь наро́днага адзі́нства — дзяржаўнае свята Рэспублікі Беларусь, якое адзначаецца штогод 17 верасня. Уведзена 7 чэрвеня 2021 года ў гонар частковага далучэння Заходняй Беларусі да БССР, якое пачалося 17 верасня 1939 года з паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну (тагачасную Польскую Рэспубліку).

Створанае на ўзор Дня народнага адзінства ў Расіі, як рэакцыя на пратэсты супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і абвяшчэнне рэжымам Лукашэнкі 2021 года «Годам народнага адзінства».

Святкаванне

2021 17 верасня 2021 года засталося працоўным днём. Яго адзначалі мерапрыемствамі, арганізаванымі дзяржаўнымі структурамі і праўладнымі грамадскімі аб’яднаннямі. Сярод іншага яно ўключыла правядзенне флэшмобаў з дзяржаўнай сімволікай, у тым ліку кулінарнага ў БабруйскуФлаги из бутербродов, дети под дождем, клип от МинюстаДзень народнага адзінства // Блог Андрэя Берастоўскага, аўтапрабегаў, канцэртаў у буйных гарадах, галоўны канцэрт адбыўся на Мінск-АрэнеБеларусь отметила День народного единства. Как прошел праздничный концерт на «Минск-Арене». У гонар новага свята ў Брэсце ўсталявалі мемарыяльную дошку чырвонаармейцам, якія загінулі ў 1939 годзе ў Заходняй Беларусі, помнік васільку ў Магілёве, новы помнік на тэрыторыі былога канцлагера ў Бярозе, у Баранавічах адкрылі Музей народнага адзінстваВ Барановичах открылся первый в Беларуси Музей народного единства // СБ — Беларусь сегодня.

2022—2026 Кожны год робіцца новы дызайн постараў і інсталяцый у гонар свята.

У 2022 годзе да традыцый свята дадалі рэспубліканскі дыктант.

У 2023 годзе свята адзначылі прэм’ерай фільма «На другом берегу».

У 2024 годзе асаблівасцю дня стаў пачатак акцыі «Марафон адзінства», якая пачалася 17 верасня 2024 года, праходзіла ў форме выступленняў і канцэртаў на праўладна-партыятычная тэмы ў розных гарадах Беларусі і скончылася 26 студзеня 2025 годаФинал «Марафона единства» в Минске.

У 2025 годзе аб’яднанне «Патрыёты Беларусі» ў Віцебску зладзіла аўтамабільную інсталяцыю ў форме лічбы 17Наталья Рыжкова. В Витебске «Патриоты Беларуси» посвятили Дню народного единства необычную автоинсталляцию // СБ — Беларусь сегодня, 17.09.2025.

У 2026 годзе ў Мінску заўважана акцыя па раздачы дзяржаўных сцяжкоў.

Тапонімы ў гонар свята У Мінску: Бульвар 17 верасня (2021) Сад адзінства у парку на праспекце Ракасоўскага (2021) Алея Народнага адзінства каля вуліцы Крупскай (2022) Алея Народнага адзінства каля вуліцы Налібоцкай (2022) Парк Народнага адзінства паміж праспектам Пераможцаў і Арлоўскай вуліцай (2025)Александр Новиков, Дмитрий Исайчук. Какие места в столице связаны с днём народного единства? // Вечерний Минск, 17-23 сентября 2026 № 40 (13233) с. 8-9. У Магілёве: праспект 17 верасня (2024)В Могилеве открыли проспект 17 Сентября // News.by, 16.09.2024. У Бабруйску: вуліца Народнага адзінства (2023)Улица «Народного единства» появилась в Бобруйске // Могилевское областное объединение профсоюзов, 16.09.2023.

Крытыка Гісторык Аляксандр Пашкевіч адзначае, што далучэнне Заходняй Беларусі да БССР прывяло да масавых сталінскіх рэпрэсій у гэтай частцы Беларусі, таму дата не можа адзначацца як свята. Таксама адной з прычын выбару дату Пашкевіч называе канфлікт паміж Польшчай і рэжымам Лукашэнкі, які працягваецца пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, а таксама жаданне спадабацца Расіі.

Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс крытычна выказаўся пра рашэнне Лукашэнкі: «17 верасня — адна з самых балючых дат у гісторыі Польшчы. Рашэнне Мінска аб прызначэнні 17 верасня „Днём народнага адзінства“ паказвае, што цяперашні ўрад Беларусі мае цынічнае і скажонае стаўленне да гістарычнай памяці і ігнаруе злачынствы, учыненыя двума самымі жорсткімі таталітарнымі рэжымамі ХХ стагоддзя». Міністэрства замежных спраў Польшчы назвала незразумелым базаванне беларускай палітыкі «на спадчыне пакта Гітлера і Сталіна» (гл. Пакт Молатава — Рыбентропа), таксама ў заяве гаворыцца, што заснаванне свята «Гэта жэст, які з’яўляецца часткай дзеянняў Расіі, накіраваных на пераасэнсаванне надзвычай складанай гісторыі нашага рэгіёну, што сур’ёзна перашкодзіць Беларусі ў дыялогу і ўзаемаразуменні з суседнімі краінамі, а таксама з краінамі ўсёй Еўропы». Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы назваў свята «Днём адзінства двух таталітарызмаў».

Палітолаг Вольф Рубінчык адзначаў, што да 1941 года мяжа паміж усходняй і заходняй часткамі Беларусі, нягледзячы на адміністрацыйнае «ўз’яднанне», фактычна заставалася, без адмысловага дазволу праз яе не пускалі, і ўжо ў пасляваенныя гады «заходнікі» працяглы час заставаліся ў СССР грамадзянамі другога гатунку. Паводле даследчыка, сапраўднае адзінства дасягаюць не штыкамі, а 17 верасня ў канцы ХХ ст. — пачатку ХХІ ст. амаль не адзначалі ў народзе як свята.https://belisrael.info/?p=29014

Гл. таксама Вуліца 17 верасня бульвар 17 Верасня ў Мінску

Крыніцы

Літаратура Дзень народнага адзінства = День народного единства = National Unity Day / рэдкал: С. У. Пешын [і інш.]. — Мінск : 2022—223 с : іл. ISBN 978-985-01-1580-5

Спасылкі Дзень народнага адзінства: настальгія па СССР або спроба памірыцца?

Катэгорыя:Святы Беларусі Катэгорыя:Заходняя Беларусь Катэгорыя:Святы 17 верасня Катэгорыя:2021 год у Беларусі