Сакрэ́цыя — мінеральны агрэгат звычайна акруглай формы, што запаўняе пустоты ў горных пародах і паводле мінеральнага складу адрозніваецца ад іх.
Сакрэцыі ўтвараюцца шляхам паслядоўнага адкладу рэчыва слаямі на сценках пустот у напрамку да сярэдзіны. Часам у сярэдзіне застаецца прастора, акаймаваная друзамі мінералаў. Слаі сакрэцыі могуць адрознівацца па колеру і складу. Утварэнне іх звязана з гідратэрмальнымі або гіпергеннымі працэсамі. Дробныя сакрэцыі называюць міндалінамі, буйныя — жэодамі.
Сакрэцыі выкарыстоўваюць у ювелірнай справе і ў якасці калекцыйнага матэрыялу.
Літаратура
Спасылкі Слётов В. А. К онтогении жеод кремнезёма из каменноугольных отложений Подмосковья // Сайт проекта «Рисуя Минералы»
Катэгорыя:Мінеральныя агрэгаты