Жанна Віктараўна Лебедзева (, ) — артыстка балета. Заслужаная артыстка Беларусі (2001).

Біяграфія Скончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча ў 1983 годзе (клас К. Малышавай).

З 1983 года артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі. Выконвала вядучыя партыі ў балетах сучаснага, у тым ліку нацыянальнага, а таксама класічнага рэпертуару. Яе мастацтва больш поўна выявілася ў спектаклях, пастаўленых В. Елізар’евым.

Творчасць Найбольш блізкія індывідуальнасці Лебедзевай партыі лірычнага плана, аснову якіх складала сучасная харэаграфічная лексіка. Сярод іх: Рагнеда («Страсці» А. Мдывані), Раўнівая жонка («Кругаверць» А. Залётнева), Маша, Адэта, Блакітная птушка, Дзяўчына («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «» на музыку П. Чайкоўскага), Джульета («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Фрыгія («» А. Хачатурана), Дзева-выбранніца, Нявеста («», «Пацалунак феі» І. Стравінскага), Каханая («» на музыку К. Орфа), Кармэн («» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Дзяўчына («» на музыку М. Равеля), Ева («Стварэнне свету» А. Пятрова), Медора і Гюльнара («» А. Адана), Марыя («» Б. Асаф’ева і «Прывал кавалерыі» ), Вакханка («Вальпургіева ноч» з оперы «Фаўст» Ш. Гуно), Іпаліта («Сон у летнюю ноч» на музыку Ф. Мендэльсона), мазурка («» на музыку Ф. Шапена), Радысачка («» К. Хачатурана).

Літаратура

Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя