Галіна Міхайлаўна Ізергіна (, г. Яранск, цяпер Кіраўская вобласць, Расія — ) — беларуская мастачка.
Біяграфія Скончыла ў 1928 годзе Вяцкае мастацка-прамысловае вучылішча, у 1937 годзе — Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры Усерасійскай АМ у Ленінградзе. Вучылася ў А. Асьмёркіна, І. Бродскага. Удзельніца мастацкіх выставак з 1928 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1940 года.
Творчасць Працавала ў галіне станковага жывапісу. Асноўныя творы: палотны «Калгасны рынак», «3 рыбалкі», «Дзесяцікласніцы», «Угон моладзі ў рабства», «Камсорг школы», «За калаўротам», «Юныя дараванні», «Партрэт артысткі Э. Шапко», «Кветкі і фрукты»; пейзажы Міншчыны. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Літаратура
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіраўскай вобласці