Леанід Сямёнавіч Бойка (сапраўднае імя Абрам Самойлавіч Разенштэхер; 28 красавіка (11 мая) 1912, сяло Беразнегаватае, цяпер Мікалаеўская вобласць, Украіна — ?) — савецкі мастак-жывапісец, графік, карыкатурыст. Член Беларускага саюза мастакоў (1945—1959).
Біяграфія Нарадзіўся ў 1912 годзе ў сяле Беразнегаватае Херсонскага павета. Пасля школы вучыўся ў 1933—1939 гадах ў (выкладчыкі па спецыяльнасці: , , ). У 1939 годзе прызваны ў Чырвоную Армію радавым гаўбічнага артылерыйскага палка 132-й стралковай дывізіі Кіеўскай асобай ваеннай акругі. Улетку 1941 года трапіў у палон на тэрыторыі Беларусі. У кастрычніку збег з лагера, хаваўся ад акупантаў у глухіх вёсках. У той час ён змяніў сваё імя і прозвішча на Леаніда Сямёнавіча Бойку. 9 чэрвеня 1942 года ўступіў у партызанскі атрад «Разгром», які пачынаў баявую дзейнасць у Чэрвеньскім раёне. Там за год стварыў шэраг малюнкаў з жыцця партызан, партрэтную галерэю байцоў і камандзіраў. Апроч гэтага, мастак ілюстраваў рукапісныя часопісы, якія выпускаліся ў суседніх атрадах і брыгадахКак во время войны работы партизана-художника Леонида Бойко оказались у противника.
У чэрвені 1942 года ў Маскве пры ЦК КП(б)Б была створана камісія па гісторыі Айчыннай вайны, дзе пачалі збор матэрыялу пра партызанскую барацьбу, гераічныя подзвігі воінаў-беларусаў на франтах, працаўнікоў савецкага тылу. Адным з першых на заклік кіраўніцтва рэспублікі пра збор матэрыялаў адгукнуўся Леанід Бойка. У маі 1943 года камандаваннем атрада ў Маскву самалётам былі адпраўлены пасылкай яго працы. У суправаджальным лісце Бойка паведамляў:
Па распараджэнні БШПР Леанід Бойка 12 чэрвеня 1943 года самалётам быў дастаўлены ў МасквуНа думку вядомага беларускага мастака Яўгена Ціхановіча, які добра ведаў Абрама Бойку, ён «не ўваходзіў у той спіс майстроў выяўленчага мастацтва, каб яго адзываць у распараджэнне штаба партызанскага руху» і наракаў яму за самарэкламу (кніга мемуараў Яўгена Ціхановіча «Партрэт стагоддзя» Мінск, 2014. С. 79–80). , дзе пачаў працаваць у рэдакцыі газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну».
Пасля вызвалення Беларусі разам з рэдакцыяй пераехаў у Мінск. Працаваў у рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь», загадчыкам мастацкага аддзела рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», адначасова браў удзел у афармленні першай экспазіцыі музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У той час Бойка перадаў музею 36 мастацкіх замалёвак, створаных у партызанскім атрадзе.
У 1954 годзе Бойка пераехаў у Кіеў, працаваў мастаком у рэдакцыі сатырычнага часопіса «» і выдавецтве «».
У 1966 годзе органамі дзяржбяспекі Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі ў КДБ Беларусі былі перададзены атрыманыя з ЧССР фотакопіі трафейных нямецкіх дакументаў, у якіх змяшчалася інфармацыя пра карную аперацыю супраць беларускіх партызан пад умоўнай назвай «Балотная ліхаманка», якая праходзіла ў жніўні-верасні 1942 года. У справаздачы пра яе згадвалася, што ў адным з партызанскіх лагераў у раёне Смалявічаў немцамі былі выяўлены 14 малюнкаў (зробленыя Бойкам), сярод якіх партрэты камісара і начальніка штаба партызанскага атрада. Па гэтых выявах яны нібыта былі апазнаны гітлераўцамі сярод захопленых партызан і расстраляныя. Былы партызанскі камісар І. Л. Сацункевіч быў запрошаны ў КДБ БССР, дзе даў тлумачэнні па гэтай гісторыі. Ён пацвердзіў, што сапраўды ў час баёў з карнікамі загінулі сем партызан з атрада «Разгром», але ніхто, уключаючы камісара, захоплены ў палон не быў, хоць лагер давялося пакінуць. Сацункевіч канстатаваў, што «прыведзеныя ў нямецкай справаздачы звесткі пра захоп і расстрэле партызанскіх кіраўнікоў з’яўляюцца выдуманымі». Ён растлумачыў, што ў 1942 годзе ў Маскву была паслана спецгруппа ў складзе чатырох партызан са справаздачай пра баявую дзейнасць атрада і з малюнкамі Бойкі для камісіі па гісторыі Айчыннай вайны. Два чалавекі з гэтай групы, у тым ліку і начальнік штаба атрада Мікалай Радзін, выйшлі за лінію фронту і вусна даклалі ў Беларускім штабе партызанскага руху пра дзейнасць атрада. Адначасова Радзін паведаміў, што пры руху па нямецкіх тылах іх група падверглася нападу, у выніку якога яны страцілі двух байцоў, у аднаго з якіх у той час знаходзілася справаздача і малюнкі. Не выключана, што гэтых партызан захапілі немцы, таму што іх лёс застаўся невядомым.
У канцы 1980-х гадоў Леанід Бойка з сям’ёй з’ехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Ізраіль.
Творчасць Працаваў пераважна ў сатырычнай графіцы. Удзельнічаў у выстаўцы «Баявое жыццё і побыт партызан», Масква (1943); экспанаваўся ў Берліне (1957). Асноўныя творы: карыкатуры і плакаты для газет і часопісаў, у тым ліку для «Перца» і «Савецкай Украіны» (1955), «Раздаваць фашысцкую гадзіну» (1943—1944); ілюстраваў шэраг кніг, у прыватнасці «Партызанскі край» В. Лівенцава (1951)Харьковский художник Бойко Леонид Семенович (Розенштехер Абрам).
У фондах музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны знаходзяцца 11 прац майстра, якія паступілі з камісіі, астатнія дагэтуль захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, як і фотакопіі, што паступілі ў 1966 годзе з Германіі.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (1944)Указ Президиума Верховного Совета СССР от 1 января 1944 г., быў прадстаўлены да медаля «Партызану Айчыннай вайны» 1–й ступені.
Спасылкі
Как во время войны работы партизана-художника Леонида Бойко оказались у противника
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Імігранты Ізраіля Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі-плакатысты Катэгорыя:Мастакі-карыкатурысты Украіны Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-афарміцелі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мікалаеўскай вобласці Катэгорыя:Яўрэйскія мастакі