Сяргей Рыгоравіч Раманаў (нар. , г. Масква — , Мінск) — беларускі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1966).

Біяграфія Скончыў у 1940 годзе Маскоўскае мастацкае вучылішча памяці 1905 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Вучыўся ў Г. Ражскага, С. Фралова. Удзельнік мастацкіх выставак з 1945 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1945 года.

Жыў у г. Мінску. Памёр года.

Творчасць Працаваў у розных тэхніках станковай і кніжнай графікі, а таксама ў жывапісе. Асноўныя творы: лісты «У партызанскай зямлянцы», «Кароткі прывал», «Першы дзень Савецкай улады ў Мінску», «1905 г. Курлоўскі расстрэл», «Рэйкавая вайна», «Подзвіг Мікалая Гастэлы», «К. Заслонаў у дэпо ст. Орша»; серыі «Рэвалюцыйны Мінск» і «Партызаны Беларусі»; шэраг карцін пра партызан Вялікай Айчыннай вайны. Аформіў кнігі «Вершы і паэмы» П. Броўкі, «Вершы» М. Танка, «Славуты домік» Я. Купалы, «Ніколі незабудзем» і «Нямігі крывавыя берагі» У. Карпава, «Дрыгва» Я. Коласа.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Літаратурным музеі Я. Купалы, Літаратурна-мемарыяльным музеі Я. Коласа, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя