Вайсковая камісія Вялікага Княства Літоўскага — абраны соймам калегіяльны орган, які сканцэнтраваў у сваіх руках усе пытанні арганізацыі і забяспячэння войска.
Вайсковая камісія Вялікага Княства Літоўскага пачала дзейнічаць 24 лютага 1765 года ў Гародні.
Склад камісіі Прэзідэнт Міхал Агінскі. Камісар паручнік пяцігорцаў Нарбут. Камісар обер-лейтэнант палка коннага булавы польнай Бітаўт. Камісар генерал-маёр Пац. Камісар пісар польны Сасноўскі.
У Кароне дзейнічала свая камісія.
Функцыі Камісіі займаліся пытаннямі забеспячэння і ўзбраення войска, кантралявалі вайсковыя фінансы, абучэнне жаўнераў, іх дысцыпліну, дыслакацыі вайсковых частак, вайсковы суд.
У 1767 годзе камісіі выдалі Рэгулямін-вайсковы статут для кавалерыі.
Гл. таксама Беларуская вайсковая камісія Беларуская вайсковая камісія па арганізацыі беларускіх вайсковых часцей на Румынскім фронце
Літаратура М. Грыгор’еў. Войска ВКЛ ад Сасаў да Касцюшкі (1765—1794). — Менск, 1994
Катэгорыя:Войска Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Рэчы Паспалітай