Азарэвічы (Азарэвічавы) — сям’я беларускіх і рускіх акцёраў XVIII—XIX стагоддзяў, якая паходзіць са Шклова.

Гісторыя Родапачынальніцамі дынастыі былі артысткі балета Шклоўскага тэатра Зорыча, якія пазней атрымалі вольную і працягнулі кар'еру ў Пецярбургу і Маскве.

Прадстаўнікі Пелагея Азарэвіч (па сцэне Жывакіна) — артыстка балета, прымадонна шклоўскага тэатра. Маці акцёра В. І. Жывакіні. Кацярына Лук’янаўна Азарэвіч — артыстка балета, пляменніца Пелагеі. Надзея Апалонаўна Азарэвіч (па сцэне Азарэвіч 1-я) — артыстка балета і драмы, дачка Кацярыны Азарэвіч і А. А. Майкава. Марыя Апалонаўна Азарэвіч (па сцэне Азарэвіч 2-я) — драматычная актрыса, дачка Кацярыны Азарэвіч і А. А. Майкава.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Тэатральныя дынастыі Катэгорыя:Балетныя дынастыі Катэгорыя:Постаці Шклова