Марыс (Маўрыцы) Піён (Pion, ,  — ) — польскі танцоўшчык, балетмайстар, тэатральны дзеяч.

Біяграфія Творчую дзейнасць пачаў у Парыжы. Працаваў у Польшчы і на Беларусі.

У 1818—1843 гадах першы танцоўшчык, балетмайстар і дырэктар «Тэатра Нарадовага»; адначасова з 1832 года — кіраўнік балетнай школы ў Варшаве.

У 1843 годзе стварыў уласную балетную трупу, гастраліраваў з ёю ў розных гарадах, у т.л. ў Вільні, Магілёве, Мінску.

Стваральнік і кіраўнік Віцебскага балета Піёна. Ставіў балеты на музыку кампазітараў Ю.Дамсе, К.Курпінскага, Ю.Эльснера.

У 1852—1856 гадах працаваў дырэктарам тэатра ў Кіеве, з 1868 года — выкладчык балетнай школы ў Варшаве.

Літаратура

Катэгорыя:Балетмайстры паводле алфавіта