Іван Аляксандравіч Салаве́й (, в. Баравыя, цяпер Мінская вобласць — ) — беларускі мастак-жывапісец.

Біяграфія Скончыў у 1938 годзе Віцебскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў І. Ахрэмчыка, Х. Даркевіча, Л. Лейтмана. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнік мастацкіх выставак з 1947 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1959 года.

Творчасць Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Асноўныя творы: палотны «Уборка ўраджаю», «Вываз угнаенняў», «Па пуцёўках камсамола», «На вадапоі», «Калгасны статак», «Паўстанне жыхароў Віцебска ў 1623 годзе», «Дзяўчаты», «Я ішоў да цябе чатыры гады»; серыя ўздзенскіх пейзажаў. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ.

Сям’я Меў сына Рыгора, які стаў ляснічым Лашанскага лясніцтва Уздзенскага лясгаса.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне