Узброеныя фарміраванні з перавагай беларускага кантынгенту, створаныя ў 1917—1923 гадах.

Аўтаномныя фарміраванні

Цэнтральнай беларускай вайсковай рады 1-ы Мінскі беларускі полк (24.11.1917 — снежань 1917), планаваўся як першая часць беларускага корпуса на Заходнім фронце Беларускі ўланскі полк, або Беларускі конны полк (1917—1918) 1-ы Смаленскі беларускі полк Віцебскі беларускі полк Лунінецкі беларускі полк — фарміраванне ў Лунінцы аднойчы згадваецца ва ўспамінах Канстанціна Езавітава, апроч месца дыслакацыі пра яго нічога не вядома.

Вялікай беларускай рады 1-ы Мінскі беларускі полк (20.2.1918—?) беларускі эскадрон Нямкевіча (20.2.1918—?) беларускі эскадрон Мядзведзева (20.2.1918—?) Мінская беларуская міліцыя (20.2.1918-—?)

Вайсковых гурткоў і рад, у складзе былой РІА Беларуская пяхотная дывізія на Румынскім фронце (пачатак лютага 1918—?) — беларускае вайсковае злучэнне створанае на аснове беларусізаванага 4-га армейскага корпуса і далучаных да яго іншых беларусізаваных часцей Румынскага фронту. Гл. таксама: Беларуская вайсковая камісія па арганізацыі беларускіх вайсковых часцей на Румынскім фронце.

Беларускай Народнай Рэспублікі

Уласнага камандавання 1-ы беларускі полк (лістапад 1918, з 23.11.1918, паводле пагаднення БНР з Літвой, перайшоў пад камандаванне літоўскага Генштаба) Асобны атрад войск БНР у Балтыі (канец 1919 — пачатак 1920) пад камандаваннем Станіслава Булак-Балаховіча 1-я Слуцкая стралковая брыгада (17.11.1919 — студзень 1920) Слуцкі полк Грозаўскі полк

Беластоцкі асобны батальён (?—студзень 1921?)

Пад камандаваннем літоўскага Генштаба 1-ы беларускі полк (з 23.11.1918, паводле пагаднення БНР з Літвой, перайшоў пад камандаванне літоўскага Генштаба), расфарміраваны палякамі, частка асабовага складу звернута на фарміраванне Беларускага асобнага батальёна 2-гі беларускі полк (фарміраванне спынена) Беларускі гарнізон камендатуры Гродна (красавік 1919—?) Беларускі асобны батальён Беларускі гусарскі эскадрон 1-я беларуская асобная рота 2-я беларуская асобная рота

Пад камандаваннем Антанты Беларуская дывізія — пачала фарміравацца ў лютым 1919 года ў Адэсе пад камандаваннем Антанты, пасля эвакуацыі французаў з Адэсы ў красавіку 1919 года, перайшла на бок бальшавікоў і працягвала фарміравацца ўжо як брыгада ў складзе 3-й арміі РСЧА

У складзе арміі бальшавікоў Беларуская нацыянальна-чырвоная гвардыя (або Беларуская нацыянальная народна-сацыялістычная гвардыя) — планаванае ў 1918 годзе ЦБВР беларускае вайсковае злучэнне ў складзе Чырвонай Арміі 1-я беларуская брыгада — створана ў лютым 1919 года як беларуская дывізія пад камандаваннем Антанты, пасля эвакуацыі французаў з Адэсы ў красавіку 1919 года, перайшла на бок бальшавікоў і працягвала фарміравацца ўжо як брыгада ў складзе 3-й арміі РСЧА

У складзе ўзброеных сіл Польшчы Беларускі батальён пры польскім генштабе

Гл. таксама Узброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага Літоўскі асобны корпус (1817—1829/1831) у Рускай імператарскай арміі

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Узброеныя сілы Беларусі