Алякса́ндр Міха́йлавіч Кулінко́віч () — беларускі рок-музыкант, журналіст, паэт, заснавальнік і вакаліст гурта «Neuro Dubel».

Біяграфія Нарадзіўся 18 мая 1972 года ў Смалявічах, з пяці гадоў жыве ў Мінску. Вучыўся ў ПТВ па спецыяльнасці «сантэхнік», у Беларускім дзяржаўным універсітэце (факультэт журналістыкі, скончыў першы курс), працаваў у маладзёжных выданнях. З 1985 г. пачаў пісаць вершы і музыку.

Творчы шлях злева|thumb|А. Кулінковіч падчас здымак фільма «ГараШ» (28.06.2015)

17 ліпеня 1989 г. заснаваў гурт Neuro Dubel, быў яго лідарам і выступаў як франтмэн. Таксама браў удзел у некаторых запісах і канцэртах гурта «Крамбамбуля». Нягледзячы на няпростыя адносіны з уладамі, Аляксандр Кулінковіч быў калумністам газеты адміністрацыі прэзідэнта Беларусі «Советская Белоруссия».

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Анкета гурта на афіцыйным сайце КУЛЬТурныя людзі: Аляксандр Кулінковіч 10 малавядомых фактаў пра Аляксандра Кулінковіча

Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Журналісты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Neuro Dubel Катэгорыя:Рок-музыканты Беларусі