Фуэртэ-Алімпа (ісп. Fuerte Olimpo) — горад у Парагваі, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Альта-Парагвай. Насельніцтва горада — каля 4,5 тысяч чалавек. Горад размешчаны на правым беразе ракі Парагвай, дзе да яе падыходзіць плато вышынёй каля 300 м, якое займае паўночны ўсход краіны. На другім беразе ракі знаходзіцца Бразілія. На поўнач ад Фуэртэ-Алімпа размешчаны Пантанал. Клімат трапічны, тэмпература дасягае 45 °C летам і апускаецца да 9 °C зімой, сярэдняя за год складае 25 °C. Выразна вылучаюцца сезон дажджоў і сезон спёкі. Горад быў заснаваны іспанцамі ў 1792 годзе. Катэгорыя:Гарады Парагвая
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Фуэртэ-Алімпа · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.