Гаральд Грэгары Мур-малодшы (; 13 лютага 1922 — 10 лютага 2017) — генерал-лейтэнант Арміі ЗША, удзельнік Карэйскай і В’етнамскай войнаў. Больш вядомы як Хэл Мур.
Біяграфія Скончыў школу ў Вашынгтоне. Затым два гады вучыўся ва Універсітэце Джорджа Вашынгтона. У 1942 годзе паступіў на ваенную службу. У 1945 годзе скончыў Вест-Пойнт.
Прымаў удзел у Карэйскай вайне, знаходзячыся на пасадзе камандзіра роты. Калі ў 1965 годзе была перафарміравана 1-я кавалерыйская дывізія, у званні падпалкоўніка ўзначаліў батальён у яе складзе (1-ы батальён 7-га кавалерыйскага палка ў складзе 3-й брыгады). Батальён Мура вызначыўся ў адной з самых знакамітых бітваў В’етнамскай вайны — бітве ў даліне Я-Дранг. З 14 па 16 лістапада 1965 годы ён вёў абарончы бой у пасадачнай зоне X-Ray супраць праўзыходных сіл паўночнав’етнамскай арміі і апынуўся на мяжы поўнага знішчэння, чаго, аднак, не здарылася. Пасля ён стаў камандзірам 3-й брыгады. На гэтай пасадзе Мур знаходзіўся падчас некалькіх буйных аперацый, у тым ліку аперацыі «Masher».
За свой удзел у В’етнамскай вайне атрымаў другую па значнасці ваенную ўзнагароду Арміі ЗША — Крыжа «За выдатныя заслугі». Выйшаў у адстаўку ў 1977 годзе ў званні генерал-лейтэнанта.
У чэрвені 2009 года 87-гадовы Мур прыняў удзел у адкрыцці Нацыянальнага музея пяхоты ў Калумбусе (Джорджыя). Адным з экспанатаў музея стала дыярама зоны высадкі X-Ray падчас бітвы ў даліне Я-ДрангWilliams, Chuck, «Infantry Museum’s '100 Yards' Exhibit Touches Veterans », Columbus Ledger-Enquirer, June 19, 2009..
Памер 10 лютага 2017 у горадзе Оберн, штат Алабама, і быў пахаваны на могілках Форт-Бенінга 17 лютага з поўнымі ваеннымі ўшанаваннямі. Published on February 17, 2017. Accessed on 2018-02-28..
Сям’я Выхаваў пецярых дзяцей. Два сыны — кадравыя вайсковыя афіцэры.
У культуры У 1992 годзе ў суаўтарстве з журналістам Джозефам Гэлаўэем напісаў кнігу «Мы былі салдатамі... і былі маладымі», прысвечаную бітве ў даліне Я-Дранг. На аснове гэтай кнігі ў 2002 годзе быў зняты мастацкі фільм «Мы былі салдатамі», у якім роля Мура сыграў Мел Гібсан.
Быў згаданы ў кнізе Роберта Мейсана «Chikenhawk» («Кураня і ястраб»).
Гл. таксама Баі ў даліне Я-Дранг
Катэгорыя:Генералы ЗША Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў Карэі Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў В’етнаме