Габрыела Містраль (), сапраўднае імя Лусіла-дэль-Перпетуо-Сакоро Гадой-Алькаяга (Lucila del Perpetuo Socorro Godoy Alcayaga; — ) — чылійская паэтэса, баска-індыйскага паходжання, першая з лацінаамерыканскіх пісьменнікаў лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1945). Вершы Габрыелы Містраль прасякнуты разважаннямі пра прыроду, здраду, каханне, матчыну любоў, смутак і вяртанне, вандраванні і лацінаамерыканскую ідэнтычнасць.
Беларускія пераклады Ветраліст: Лірыка / Габрыэла Mістраль; Пер. з ісп. Р. Барадуліна; Уклад., прадм., заўв. і рэд. пер. К. Шэрмана. — Мн.: Маст. лiт., 1984. Выбраныя вершы / Габрыэла Mістраль; Пер. з ісп. Р. Барадуліна. Мн.: Зміцер Колас, 2016.
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Катэгорыя:Іспанамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Чылі