Рычард Томас Ноўлз (;  — ) — генерал-лейтэнант арміі ЗША, удзельнік Другой сусветнай, Карэйскай і В’етнамскай войнаў.

Біяграфія Нарадзіўся 20 снежня 1916 года ў Чыкага, скончыў Універсітэт Ілінойса.

У 1942 годзе ўступіў у армію ЗША. У 1944 годзе прыняў удзел у высадцы ў Нармандыі. У 1950 годзе ўдзельнічаў у Інчхонскай дэсантнай аперацыі і пазней быў узнагароджаны Сярэбранай зоркай.

10 лютага 1964 года Ноўлз прызначаны выконваючым абавязкі камандзіра 11-й дэсантна-штурмавой дывізіі і атрымаў званне брыгаднага генерала. У 1965 годзе стаў памочнікам камандзіра 1-й кавалерыйскай дывізіі. У гэты ж час ён дапамагаў у зняцці аблогі Плэймі і ўдзельнічаў у бітве за Я-ДрангСайт, цалкам прысвечаны бітве ў даліне Я-Дранг. Мноства матэрыялаў і спасылак. Пазней Ноўлз служыў камандзірам 196-й пяхотнай брыгады. У ліпені 1967 года прыняў на сябе камандаванне аператыўнай групай «Арэгон», у якую ўвайшла 196-я брыгада.

З 1 жніўня 1972 па 17 ліпеня 1973 служыў камандзірам I корпуса. У 1974 годзе выйшаў на пенсію.

З 1983 па 1998 год Ноўлз быў прадстаўніком рэспубліканцаў у заканадаўчым органе штата Нью-Мексіка.

Ён памёр 18 верасня 2013 года ў сваім доме ў Розуэле і быў пахаваны на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках.

Катэгорыя:Генералы ЗША Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў Карэі Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў В’етнаме