Касцёл Святога Антонія Падуанскага — мураваны каталіцкі храм у горадзе Мінск. Знаходзіцца па адрасе вул. Ясеніна, 68.

Гісторыя Парафія існуе з 1996 года. Да пабудовы храма набажэнствы праходзілі ў памяшканні ЖЭС № 84 па адрасе пр. Газеты Звязда, 18A.

5 мая 2019 года ў касцёле адбылася першая святая ІмшаАдпуст у парафіі святога Антонія ў Мінску адзначылі з удзелам біскупа Велікасельца. Будаванне ажыццяўлялася за кошт ахвяравання вернікаў.

Архітэктура Храм адрозніваецца прастатой, пераважаюць рысы, характэрныя для неаготыкі, улучаючы шатровую вежу-званіцу над галоўным уваходам, а таксама стральчатыя вокны, што ўпрыгожваюць бакавы фасад. Ззаду будынка храма ёсць памяшканні на калонах, для таго, каб была магчымасць праводзіць імшы на вуліцы.

Спасылкі Мінск (Малінаўка) — парафія Св. Антоніяя — http://catholic.by/

Катэгорыя:Храмы Святога Антонія Падуанскага Катэгорыя:Касцёлы Мінска Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Катэгорыя:2019 год у Мінску Катэгорыя:Вуліца Ясеніна (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 2019 годзе