Гарадзенская беларуская акружаная камендатура-орган беларускай вайсковай улады ў Гродна ў красавіку 1919 года. Падпарадкоўвалася ўладам Рэспублікі Летувы.

Гісторыя

Створана ў красавіку 1919 года ў Гродна, пасля перадачы немцамі ўлады ў горадзе Летуве (немцы не прызнавалі БНР).

Беларускі камендант Гродна Л. Калугін.

Начальнік беларускага гарнізона Гродна Канстанцін Езавітаў.

Склад беларускага гарнізона камендатуры Гродна

Першы беларускі полк Войска Рэспублікі Летува. Беларускі батальён беларускай камендатуры Гродна Войска Рэспублікі Летува Беларускі першы кавалярыйскі швадрон Войска Рэспублікі Летува. Беларускі грэнадзерскі звяз Войска Рэспублікі Летува. Беларускі кулямётны звяз Войска Рэспублікі Летува.

Дом камендатуры, беларускія вайскоўцы патрапілі на фотаздымкі мясцовых газет таго часу.

Гл. таксама Войска Беларускай Народнай Рэспублікі Беларускае войска

Літаратура Жаўнеры БНР / Алег Латышонак. — 3-е выд., перапрацаванае. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 373 с.

Катэгорыя:Вайсковыя арганізацыі беларускай гісторыі Катэгорыя:1919 год у Гродне Катэгорыя:Узброеныя сілы Літвы