Замак у Мошне — палац у вёсцы Мошна, Апольскае ваяводства Польшчы. Размешчаны на поўдні краіны, за 30 км на поўдзень ад горада Аполе. У будынку дзейнічае гатэль і рэстаран.
Гісторыя Замак быў пабудаваны ў сярэдзіне XVII стагоддзя. Эклектычны комплекс складаецца з перабудаванай пасля пажару ў 1896 годзе барокавай цэнтральнай часткі, неагатычнай усходняй і неарэнесанснай заходняй частак.
З 1866 па 1945 гады аб’ект быў рэзідэнцыяй сілезскай сям’і Ціле-Вінклер. Яе прадстаўнікі аказалі найбольшы ўплыў на цяперашні выгляд аб’екта. Галоўным фундатарам замка быў Франс Губерт Ціле-Вінклер. Вясной 1945 года сям’я Ціле-Вінклер пакінула замак, уцякаючы ў Германію.
У 1945 годзе ў замку дыслакаваліся жаўнеры Чырвонай арміі, якія спустошылі аб’ект, раскраўшы мэблю і іншыя рэчы. Пасля вайны ў замку размяшчаліся розныя ўстановы. З 1972 па 2013 гады тут дзейнічаў Цэнтр лячэння неўрозаў, які пазней пераехаў у новы будынак.
У частцы мясцовага парку ў 1948 годзе быў створаны дзяржаўны конезавод. У цяперашні час ён знаходзіцца ў прыватнай уласнасці.
Архітэктура Вышыня замка і яго шматлікія вежы робяць уражанне вертыкалізму. Паверхня аб’екта налічвае агулам 8 тысяч квадратных метраў, на якіх размешчаныя 365 пакояў, а агульная кубатура будынка складае 65 тысяч кубічных метраўВандроўкі па Польшчы: замак у Мошне з 99 вежамі (ФОТА).
Катэгорыя:Палацы Польшчы Катэгорыя:Апольскае ваяводства