Беларуская студыя оперы і балета створана на базе спецыяльнага вышэйшага опернага класа Беларускага музычнага тэхнікума з мэтай падрыхтаваць у рэспубліцы адкрыццё тэатра оперы і балета. Існавала з кастрычніка 1930 года да мая 1933 года.
Кіраўніцтва Кіраўнікі: дырыжор — І. Гітгарц балетмайстар — Л. Крамарэўскі, хормайстар і галоўны канцэртмайстар Г. Пятроў, рэжысёр-асістэнт В. Барысевіч.
Вакальным кансультантам быў вядомы спявак А. Баначыч.
Трупа Сярод студыйцаў былі спевакі — Л. Александроўская, С. Архіпаў, І. Балоцін, Т. Баначыч, Я. Бжазiнская, П. Валадзько, Л. Васюковіч, М. Гульман, М. Дзянісаў, С. Друкер, А. Зайцава, М. Зубковіч, В. Каліноўскі, Г. Касценіч, Д. Кроз, Ф.Левіна, Я. Мілашэўскі, Ц. Мільчына, К. Нікалаевіч, М. Пігулеўскі, К. Пуроўскі, М. Русін, К. Саліна, Дз. Салохін, Н. Сімага, Я. Чавычалаў, В. Чыслова, Р. Шапіра, М. Швайко; танцоры — В. Бурэка, У. Бухаўцоў, Я. Вяпрынскі, І. Вярбіцкі, Р. Гімпелева, Н. Гурвіч, С. Дрэчын, К. Калітоўская, Л. Крамарэўская, Я. Макарэвіч, Т. Новікава, К. Пекур, Т. Рубцова, Н. Фінская, Г. Шчолкіна.
Рэпертуар Пастаўлены оперы «Залаты пеўнік» М. Рымскага-Корсакава (рэжысёр У. Тазаўроўскі), «Кармэн» Ж. Бiзэ (рэжысёр Б. Норд), балет «Чырвоны мак» Р. Гліэра (усе на сцэне БДТ-1).
Мастацкі ўзровень двух апошніх спектакляў паказаў, што калектыў студыі дастаткова падрыхтаваны для рэарганізацыі яе ў сталы тэатр, які быў адкрыты 23 мая 1933 года як Дзяржаўны тэатр оперы і балета Беларусі.
Літаратура
Спасылкі Прадвеснікі нацыянальнай оперы
Катэгорыя:Балет у Беларусі Катэгорыя:Опера ў Беларусі