Сеед Ібрагім Раісі (, ) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Ірана. Прэзідэнт Ірана (2021—2024).
Біяграфія Нарадзіўся 14 снежня 1960 года ў Мешхедзе. У 1980 годзе Ібрагім Раісі атрымаў рэлігійную адукацыю і пачаў будаваць сваю кар’еру ў новай прававой сістэме, якая наступіла пасля Ісламскай рэвалюцыі. У 1985 годзе пераехаў жыць у Аан, дзе быў прызначаны на пасаду намесніка пракурора горада. У 1988 годзе прымаў удзел у арганізацыі пакарання праціўнікаў рэжыму, у тым ліку і членаў Арганізацыі маджахедаў іранскага народа. З 1989 па 1994 год займаў пасаду пракурора Тэгерана. У 1994 годзе яго павысілі да начальніка генеральнай інспекцыі Іранаفرارو | ابراهیم رئیسی کیست؟.
У 2004 годзе Ібрагім Раісі быў прызначаны намеснікам пракурора Ірана. У 2005 годзе прэзідэнт Махмуд Ахмадзінежад прапанаваў яму пасаду міністра бяспекі, але той адмовіўся. У жніўні 2014 года Раісі стаў генеральным пракурорам Ірана. У сакавіку 2016 года ён сышоў у адстаўку з гэтай пасады і ўзначаліў адзін з самых багатых фондаў ісламскага свету Астан-і Кудс Разаві. У маі 2017 года стаў кандыдатам на пасаду прэзідэнта Ірана, але прайграў Хасану Рухані.
У 2019 стаў кіраўніком судовай улады.
На выбарах у чэрвені 2021 года зноў вырашыў балатавацца і перамог з істотным адрывам. За Раісі было аддадзена больш за 17,8 мільёна галасоў. Яго галоўнага суперніка Махсена Разалі, які ў мінулым узначальваў Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР), падтрымалі больш за 3,3 мільёна выбаршчыкаў«Палач» для Запада: кто станет новым президентом Ирана.
19 траўня 2024 года загінуў у авіякатастрофе ў правінцыі Усходні Азербайджан. Пахаваны ў Мешхедзе.
Зноскі
Спасылкі Биография Ибрагима Раиси на сайте foreignpolicy.com Биография Ибрагима Раиси на сайте theguardian.com Президентские выборы в Иране 2017 года
Катэгорыя:Пракуроры Катэгорыя:Прэзідэнты Ірана Катэгорыя:Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб Катэгорыя:Загінулі ў авіякатастрофах