Інка Гарсіласа дэ ла Вега (), народжаны Гомес Суарэс дэ Фігероа (; 12 красавіка 1539 г., Куска — 23 красавіка 1616 г.) — іспанскі гісторык і пісьменнік родам з Перу.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і іспанскага канкістадора Себасцьяна Гарсіласа дэ ла Вега і перуанкі Ісабэль Суарес Чымпу Окла, роднай пляменніцы апошняга Інкі Капака, у Куска. Бацька выхоўваў сына ў іспанскай шляхетнай манеры. Дзякуючы маці ён вывучыў мову кечуа, пазнаёміўся з мінулым Таўантынсую. Пасля смерці бацькі ў 21 год пераехаў у Іспанію, дзе прыняў імя Інка Гарсіласа дэ ла Вега і пасяліўся непадалёк ад Кордавы. У 1570 г. удзельнічаў у вайне з маўрамі на поўдні Іспаніі.

Меў 2 сыноў ад розных канкубінаў. Мяркуецца, што старэйшы сын памёр у маладосці. Аднак існуе гіпотэза, што ім быў мараплавец Лопэ дэ Вега, капітан аднаго з караблёў у флоце Альвара Менданья дэ Нейра. Малодшы сын Дыега дэ Варгас дапамагаў яму ў перапісванні твораў.

Творы Historia de la Florida, упершыню апублікаваная ў 1605 г. у Лісабоне Comentarios Reales de los Incas у 2 частках. Першая пра імперыю інкаў была апублікавана ў 1609 г. у Лісабоне. Другая пра заваяванне Перу — пасля яго смерці ў 1617 г.

Спасылкі Biografia de Garcilaso El Inca — Biografias y Vidas Inca Garcilaso de la Vega — LIBROS PERUANOS Inca Garcilaso de la Vega — Encyclopedia.com

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Перу Катэгорыя:Пісьменнікі Перу Катэгорыя:Пісьменнікі Іспаніі Катэгорыя:Іспанамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Гісторыкі Іспаніі Катэгорыя:Гісторыкі Перу