Таўтагра́ма — літаратурная форма: тэкст, у якім усе словы ці амаль (за выняткам прыназоўнікаў, злучнікаў і г.д.) словы пачынаюцца з адной і той жа літары. Сучасныя даследчыкі адносяць гэтую форму да акраканструкцыйВіктар Жыбуль, «Гісторыя і тэорыя паліндрому» . Сустракаюцца паэтычныя і празаічныя (радзей) таўтаграмы.

Гісторыя формы Развілася з пашыранага ў старажытнай паэзіі алітэрацыйнага верша, у якім радкі пачыналіся з адной літары. У эпоху Сярэднявечча таўтаграма набыла асаблівую папулярнасць. Таўтаграмныя фрагменты можна знайсці ў «Слове пра паход Ігараў». У 1530 годзе манах-дамініканец Жан-Леон Плацэнтый стварыў паэму на лацінскай мове «Пабоішча парсюкоў» (), усе словы якой пачынаюцца з літары p, напрыклад: Plaudite porcelli, porcorum pigra propago. Progreditur, plurea porci pinguedine pleni Pugnantes pergunt, pecudem pare prodigiosa Perturbat pede petrosas plerumque plateas, Pars portentose populorum prata profanat Pars pungit populando potens…

Вядомасць атрымала і паэма Хрысціяна Піэра «Хрыстос укрыжаваны» (, 1576).

Таўтаграма ў беларускай літаратуры Усходнеславянскія таўтаграмы ўпершыню з’явіліся ў вусным фальклоры (прымаўкі, скорагаворкі, моўныя гульні і г.д.), а пазней гэтая форма перайшла ў дзіцячыя кнігі. У «дарослай» паэзіі беларускія аўтары выкарыстоўваюць прынцып таўтаграмы з 1920-х гадоў. Першую «чыстую» таўтаграму (усе словы верша з адной літары) апублікаваў у 1975 годзе Рыгор Крушына (верш «Спевы сняжынак»). Да гэтай формы звярталіся ў сваёй творчасці і іншыя паэты: Эдуард Акулін, Ірына Хадарэнка, Сяргей Чыгрын, Віктар Жыбуль, Вера Бурлак і г. д.

Прыклад таўтаграмы на беларускай мове:

Каваў каваль каня. Конь каваля капытом, Каваль каня кнутом.

Літаратура

Рагойша, В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік : тэрміны і паняцці: для школьнікаў і абітурыентаў/ В. П. Рагойша. — Мн.: Народная асвета, 2009. — 303 с. — ISBN 978-985-03-1233-4. Тавтогра́мма // Квятковский А. П. Поэтический словарь / Науч. ред. И. Роднянская. — М.: Сов. Энцикл., 1966. — С. 294. — 376 с.

Катэгорыя:Літаратурныя формы