Жан Луі Шарль Гарнье (, — ) — французскі архітэктар эпохі эклектыкі і гісторык мастацтва. Ідэолаг і практык стылю боз-ар.
Біяграфія У 1842—1848 гадах вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы, дзе ў 1848 годзе атрымаў Гран-пры Рымскай прэміі. Тэма дыпломнай працы — «Праект кансерваторыі мастацтваў і рамёстваў з галерэяй-выстаўкай прамысловых вырабаў». З 17 студзеня па 31 снежня 1849 года навучаўся ў Французскай акадэміі ў Рыме, затым працяглы час падарожнічаў па Грэцыі.
З 1860 года — архітэктар Парыжа.
У 1864 годзе Шарль Гарнье быў узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна.
У 1867 годзе быў абраны членам-карэспандэнтам каралеўскага інстытута англійскіх архітэктараў.
Пасля завяршэння будаўніцтва Оперы Шарль Гарнье стаў адным з выбітных выкладчыкаў архітэктуры, удзельнічаў у дзяржаўных камісіях.
У 1874 годзе абраны членам парыжскай Акадэміі прыгожых мастацтваў.
Пахаваны на могілках Манпарнас.
Асноўныя праекты Стваральнік пампезных збудаванняў у духу эклектызму: тэатр «Гранд-Апера» ў Парыжы (1861—1867, канчатковая апрацоўка да 1875 года), Оперны тэатр (1878—1879) і казіно (1861—1910) у Монтэ-Карла.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Францыі Катэгорыя:Архітэктары Парыжа