Палта́ўская во́бласць () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Украіне. Плошча вобласці скаладае 28,748 тыс. км². Насельніцтва — 1,554 млн чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтр — горад Палтава.

У складзе вобласці 61 тэрытарыяльная грамадаУряд визначив адміністративні центри та затвердив території громад усіх областей.

Геаграфічныя звесткі

Месцазнаходжанне Размешчаная ў сярэдняй частцы Левабярэжнай Украіны.

На поўначы мяжуе з Чарнігаўскай і Сумскай, на ўсходзе з Харкаўскай, на поўдні з Днепрапятроўскай і Кіраваградскай, на захадзе з Кіеўскай і Чаркаскай абласцямі Украіны.

Працягласць тэрыторыі з поўначы на поўдзень 213,5 км, а з захада на ўсход 245 км.

Клімат Вобласць знаходзіцца ў зоне лесастэпу. Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +21 °C, студзеня −6,5 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку ў выглядзе дажджоў.

Рэльеф Большая частка вобласці ляжыць у межах Прыдняпроўскай нізіны. Асноўны тып глебаў — сярэдне-гумусавыя чарназёмы.

Водныя аб’екты Па тэрыторыі вобласці цякуць 146 рэчак агульнай даўжыні 5101 км. Рэкі вобласці належаць да басейна Дняпра: левыя прытокі — Сула, Псёл, Ворскла, Арэль. На поўдні і паўднёвым захадзе вобласць амываюць воды Крамянчуцкага і Днепрадзяржынскага вадасховішчаў.

Гісторыя Вобласць была ўтвораная 22 верасня 1937 года.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У складзе вобласці 4 адміністрацыйныя раёны, 15 гарадоў, з якіх 5 — абласнога значэння, 21 пасёлак гарадскога тыпу, 43 пасёлкі, 1783 вёскі.

Катэгорыя:Вобласці Украіны