Томс Лэйманіс (, г. Вэнтспілс, Латвія) — латвійскі баскетбаліст, абаронца.

Кар’ера Баскетбольная кар’ера пачалася 10 гадоў таму ў моладзевай камандзе «Вентспілса». Тым часам ён прыцягваўся ў моладзевыя зборныя краіны. З камандай U-20 гулец заваяваў срэбра еўрапейскага чэмпіянату.

Сезоны 2014/15 і 2015/16 Томс правёў у «Ліепая/Трыабет», а потым на 2017 год вярнуўся ў «Вэнтспілс».

Сезон 2017/18 абаронца пачынаў у «Бэтсафе/Ліепая», але пасля 10 гульняў за гэту каманду перабраўся ў эстонскую «Валка/Валга». Якасны сезон дазволіў латвійцу паспрабаваць свае сілы ў Грэцыі («АСА Караівас Амаліадас»). 2019 год правёў у другім дывізіёне Іспаніі, дзе дапамог «Вальядаліду» стаць чэмпіёнам турніру. Згуляў у 24 матчах з сярэднімі паказнікамі ў 9 ачкоў, 1.6 падбораў, 3 перадачы.

У ліпені 2020 года падпісаў кантракт з клубам «Цмокі-Мінск»Сустракайце Томса Лейманіса! .

Катэгорыя:Баскетбалісты Латвіі Катэгорыя:Ігракі «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Ігракі зборнай Латвіі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі «Вэнтспілса» (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Эстудыянтэса» Мадрыд Катэгорыя:Ігракі «Валгі» (баскетбол)