Вуліца Каменшчыкава — вуліца ў Чыгуначным і Цэнтральным раёнах горада Гомеля. Пачынаецца ў жылым масіве Прудок, праходзіць па паўднёвых ускраінах мікрараёнаў Валатава і Клёнкаўскі. Праходзіць ад вуліцы Крупскай да Чачэрскай вуліцы і Усходняга абыходу. Перасякаецца з вуліцамі Мічурына, 7-я Навасёлкавая, 8-я Навасёлкавая. На яе выходзяць вуліцы Ягаўкіна, Юнацкая, 40 год БССР, Верхняя, 10-я Навасёлкавая, 1-я Навасёлкавая, Агарэнкі, Петруся Броўкі і Макаёнка (з поўначы), 2-я Светлая, 1-я Светлая, 2-я Навасёлкавая, 3-я Навасёлкавая, 6-я Навасёлкавая, 9-я Навасёлкавая, Мазурава (з поўдня)Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.. На прудкоўскім адрэзку пераважае індывідуальная забудова сядзібнага тыпу сумежных вуліц, на валатаўскім адрэзку жылая забудова складаецца з трох шматпавярховых дамоў, на клёнкаўскім адрэзку жылой забудовы, якая б непасрэдна адносілася да вуліцы Каменшчыкава, няма.

З гісторыі Фарміраванне трасы вуліцы пачалося яшчэ да 2-й сусветнай вайны. На нямецкіх аэрафотаздымках 1941 года зафіксавана дарога паміж вуліцай Леніна (будучая Крупскай) і вуліцай Камсамольскай (будучая Юнацкая)Нямецкія аэрафотаздымкі Гомеля, 1941 год.. Вуліца склалася ў пасляваенны час. Да 1975 года называлася 3-й Праезджай. Цяперашнюю назву атрымала ў гонар У. Р. Каменшчыкава — савецкага ваеннага лётчыка, Героя Савецкага Саюза, удзельніка баявых дзеянняў 1941—1943 гадоўРогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 188.Каменщиков Владимир Григорьевич // Гомель. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Минск. : БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — С. 251—252.. Інфармацыйны стэнд з партрэтам і біяграфічнымі звесткамі Каменшчыкава ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў быў на фасадзе дома па 9-й Навасёлкавай вуліцы, які выходзіць на вуліцу Каменшчыкава.

Сучаснасць На вуліцы знаходзяцца:

харчовая міні-крама; аўтарская майстэрня «Кузніца» (продаж каваных вырабаў і металаканструкцый; здача гандлёвых памяшканняў у арэнду); рынкавы комплекс «Прудкоўскі» (займае 4,2 га.); шматфункцыянальны комплекс з піцэрыяй, стаматалагічнай клінікай, крамай вопраткі; крама кветак; фітнес-клуб; майстэрня па рамонце мабільных тэлефонаў, бытавой тэхнікі; турыстычнае агенцтва; праваслаўны храм Праабражэння Гасподняга; аўтамабільная паркоўка (каля 0,3 га).

Перспектывы У перспектыве плануюць пашырыць вуліцу Каменшчыкава на адрэзку ад вуліцы Крупской да Прудкоўскага рынку.

Катэгорыя:Вуліцы Гомеля