Зіновій Рыгоравіч Калабанаў (, Арофіна, Уладзімірская губерня — , Мінск) — савецкі танкіст-ас, у Вялікую Айчынную вайну — старшы лейтэнант, камандзір роты цяжкіх танкаў, у пасляваенны час — падпалкоўнік запасу.

Біяграфія Нарадзіўся 25 снежня 1911 года ў в. Арофіна Уладзімірскай губерні.

20 жніўня 1941 года экіпаж танка КВ-1 Зіновія Калабанава на подступах да Ленінграда ў адным баі падбіў з засады 22 танка супернікаЛегендарны танк КВ-1 ў раёне важнага стратэгічнага транспартнага вузла Войскавіцы-Краснагвардзейск. Усяго ж паўротай Калабанава, якая складалася з пяці цяжкіх танкаў КВ-1, сумесна з курсантамі пагранічнага вучылішча і апалчэнцамі Ленінграда ў гэты дзень у гэтым раёне было падбіта 43 нямецкіх танка.

10 ліпеня 1945 года прызначаны намеснікам камандзіра 69-га танкавага батальёна 14-га механізаванага палка 12-й механізаванай дывізіі 5-й гвардзейскай танкавай арміі ў Баранавіцкай ваеннай акрузе.

10 снежня 1951 года быў пераведзены ў Групу савецкіх войскаў у Германіі, дзе праходзіў службу да 1955 года.

10 снежня 1955 года пареведзены ў Беларускую ваенную акругу.

5 ліпеня 1958 года, ва ўзросце 48 гадоў, падпалкоўнік Калабанаў быў звольнены ў запас. Працаваў на Мінскім аўтазаводзе спачатку майстрам АТК, затым кантралёрам АТК, меў значок «Ударнік камуністычнай працы».

Памёр 8 жніўня 1994 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках.

Спасылкі Незабыўны подзвіг танкіста Дзесяць міфаў пра Зіновія Калабанава

Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ніжагародскай вобласці