Пісек () — горад на поўдні Чэхіі, муніцыпалітэт з пашыранымі паўнамоцтвамі і адміністрацыйны цэнтр раёна Пісек Паўднёвачэшскага края, на рацэ Отаве (левы прыток Влтавы). Машынабудаванне, трыкатажная і харчовая прамысловасць.

Па тэрыторыі Пісека праходзіць магістральны газаправод. У цэнтры горада — былы каралеўскі замак, які ў XVIII стагоддзі быў перабудаваны ў ратушу і бровар, і касцёл Нараджэння Панны Марыі XIII стагоддзя.

Штогод праводзяцца фестывалі — кінематаграфічны, музычны і інш.

Музей. Паблізу горада — замкі Орлік і Звікаў.

Вядомыя ўраджэны і жыхары Ян Мукаржаўскі, чэшскі эстэтык, літаратуразнавец

Катэгорыя:Гарады Паўднёвачэшскага края