Хрызаберы́л — мінерал падкласа складаных аксідаў, аксід берылію і алюмінію. Змяшчае да 19,8 % BeO, да 80,2 % Al2O3, прымесі аксідаў жалеза, тытану, хрому.

Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Утварае таблічастыя, кароткапрызматычныя крышталі, зорчатыя трайнікі прарастання. Колер жоўты, зеленавата-жоўты, аліўкава-зялёны, зрэдку бясколерны. Валодае моцным дыхраізмам: зялёны пры сонечным і чырвоны пры штучным святле (гл. александрыт), цымафан (т.зв. «кашачае вока») апалесцыруе. Цвёрдасць — 8,5. Шчыльнасць 3,5—3,8 г/см³. Палігенны, трапляецца ў гранітах, гранітных пегматытах, слюдзяных сланцах, у россыпах і інш. Александрыт і цымафан — каштоўныя камяні 2-га парадку.

Радовішчы Радовішчы ў Бразіліі (александрыт), ЗША, Канадзе, Расіі (на Урале), М’янме, Індыі, на Мадагаскары (цымафан). Атрымліваюць і штучна.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Хризоберилл // Каталог минералов

Катэгорыя:Мінералы паводле алфавіта Катэгорыя:Вокіслы (мінералы) Катэгорыя:Каштоўныя камяні Катэгорыя:Вокіслы і гідравокіслы (мінералы) Катэгорыя:Мінералы берылію Катэгорыя:Мінералы алюмінію