Герніка (поўная афіцыйная назва на іспанскай мове — Герніка-і-Луна, , на баскскай — Герніка-Лума, ) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі, уваходзіць у правінцыю Біская ў складзе аўтаномнай супольнасці Краіна Баскаў. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Бустурыяльдэа-Урдайбай. Займае плошчу 8,6 км². Насельніцтва — 15 860 чалавек. За 33 км на паўночны ўсход ад Більбаа. Заснаваны 28 красавіка 1366 года прынцам Тэльё Кастыльскім. З’яўляецца культурным і гістарычным цэнтрам баскаў.
Катэгорыя:Гарады Краіны Баскаў Катэгорыя:Муніцыпалітэты Біскаі Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1366 годзе