Яўген Іванавіч Дашкоў (нар., г. ) — рускі і беларускі акцёр. Заслужаны артыст БССР (1976).
Біяграфія Працаваў у тэатрах Казані, Свярдлоўска, Бранскім дзяржаўным тэатры драмы (1961-1967), з 1967 г. у Гомельскім абласным драматычным тэатры.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1962 года.
Творчасць Выканаўца героіка-рамантычных, характэрных і лірычных роляў. Творчая манера адрозніваецца спалучэннем мяккага лірызму з адчуваннем драматызму чалавечага лёсу. Сярод роляў нацыянальнай, класічнай і сучаснай драматургіі ў Гомельскім драматычным тэатры, дзе найбольш ярка раскрыўся талент Дашкова: Васіль («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Томаш («Экзамен на восень» І. Шамякіна), Башлыкоў («Подых навальніцы» І. Мележа), князь Уладзімір («Гара і слава» А. Петрашкевіча), Павел («Грэшнае каханне» А. Дзялендзіка) і многія іншыя.
Літаратура
Дашкоў Яўген Іванавіч // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 1: «А досвіткі…» — Кучынская / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — С. 338.
Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі