Хваляванні ў Гомелі адбыліся 29 і 31 жніўня 1903 года на нацыянальна-рэлігійнай глебе. Аўтар кнігі пра цараванне Мікалая ІІ С. Ольдэнбург лічыў іх часткай хваляванняў, што ахапілі Расію ў 1903 годзе ў форме яўрэйскіх пагромаўС. Ольдэнбург. Царствование Императора Николая II., глава 8, раздел «Беспорядки в Гомеле» . На некаторых сайтах рускіх нацыяналістаў гэта падзея разглядаецца як «рускі пагром ў Гомелі» са спасылкай на трактоўку гэтых падзей А. СалжаніцынымА. И. Солженицын Отрывки из книги «Двести лет вместе» цыт па: Русский погром в Гомеле // liveinternet.ru. Хваляванні выразіліся ў сутыкненнях, бойках і перастрэлках паміж іўдзеямі і праваслаўнымі, у выніку чаго былі забітыя і параненыя з абодвух бакоў.

Хроніка падзей 29 жніўня на рынку Гомеля адбылася бойка паміж рабочымі праваслаўнага і яўрэйскага паходжання, ў якой, паводле версіі саюза «Вызваленне», перамаглі яўрэіцыт па: С. Ольденбург. Царствование Императора Николая II., глава 8, раздел «Беспорядки в Гомеле» . Распаўсюджана інфармацыя аб масавых забоўствах ў той дзень, але судом была пацверджана смерць забітага ўдарам у шыю сяляніна Фёдара СілковаГомельский погром // Pikabu.

31 жніўня група праваслаўных рабочых прыйшлі ў яўрэйскі квартал, каб адпомсціць за бойку і пачалі пагром, на які яўрэі адказалі самаабаронай з выкарыстаннем агнястрэльнай зброіГомельский погром // PikabuС. Ольденбург. Царствование Императора Николая II., глава 8, раздел «Беспорядки в Гомеле» . Да армейскіх злучэнняў, якія вярталіся ў Гомель, дайшлі чуткі, што «яўрэі рэжуць рускіх» і армія спыніла процістаянне збройным чынам.

У выніку канфлікта па версіі Ольдэнбурга былі забіты 4 праваслаўных і 2 яўрэі, паранены 5 праваслаўных і 9 яўрэяў, таксама 140 дамоў яўрэйскага квартала пацярпелі ад пагромаўС. Ольденбург. Царствование Императора Николая II., глава 8, раздел "Беспорядки в Гомеле" . Іншыя крыніцы гавораць, што за ўвесь час хваляванняў было "забіта 4 хрысціяніна і 4 яўрэя, паранена 7 хрысціян і 8 яўрэяў, з якіх адзін памёрИстория знаменитого Гомельского погрома 1903 года // LiveJournal".

Суд Суд над удзельнікамі (44 праваслаўнымі і 36 іўдзеямі) адбыўся з кастрычніка 1904 г. (па іншых версіях з кастрычніка 1905 г.) па лістапад 1906 гГомельский погром // Pikabu. Большасць падсудных была апраўдана, астатнія атрымалі да 5 месяцаў зняволенняА.И. Солженицын Отрывки из книги "Двести лет вместе" цыт па: Русский погром в Гомеле // liveinternet.ru.

Спасылкі С. Ольденбург. Царствование Императора Николая II., глава 8, раздел "Беспорядки в Гомеле" А.И. Солженицын. Двести лет вместе. Часть 1. В дореволюционной России Гомельский процесс. СПб, 1907. Государственный архив Гомельской области, Ф. 176, Оп.1, Д. 92 Фонды ГИКУ «Гомельский дворцово-парковый ансамбль» 1905 год в Гомеле и Полесском районе. Гомель, 1925 Дело о гомельском погроме // Право, 1904, № 44, с. 3041– 3043.

Катэгорыя:Падзеі 29 жніўня Катэгорыя:Падзеі 31 жніўня Катэгорыя:Жнівень 1903 года Катэгорыя:1903 год у Гомелі