«Пасля працы» () — мастацкі фільм 1985 года рэжысёра Марціна Скарсэзэ.
Сюжэт Пасля працы малады жыхар Нью-Ёрка, праграміст Пол Хэкет, адпраўляецца павячэраць у кафэ, дзе знаёміцца з прывабнай дзяўчынай Марсі Франклін. Пасля непрацяглай гутаркі Пол разумее, што дзяўчына яму падабаецца, да таго ж у іх падобныя інтарэсы — і ён бярэ ў яе нумар тэлефона. Познім вечарам Марсі запрашае Пола прыехаць у дом яе сяброўкі-скульптара, у якой яна гасцюе. Ад няма чаго рабіць хлопец пагаджаецца і з радасцю адпраўляецца ў Соха. Праўда, вечар не задаецца з самага пачатку. Злавіўшы шалёнага таксіста, Пол пазбаўляецца грошай, а новая сяброўка Марсі ўчыняе істэрыку на пустым месцы. Нядоўга думаючы, Пол вырашае сысці, але глыбокай ноччу дабрацца дадому без грошай у яго не атрымаецца. Затое атрымаецца перажыць мноства прыгод, якія зробяць злашчасную ноч самай жудаснай ноччу ў яго жыцці.
Крытыка Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў».
Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 кінаўзнагародамі і яшчэ 10 намінацыямі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы ЗША 1985 года Катэгорыя:Кінакамедыі 1985 года Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Марціна Скарсэзэ Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Говард Шор Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)