30-я вафэн-грэнадзёрская дывізія СС (2-я руская) () — дывізія фашысцкай Нямеччыны, створаная напрыканцы вайны з паліцыянтаў з акупаваных тэрыторыяў, пераважна з беларусаў.

Стварэнне 20 ліпеня 1944 года Генрых Гімлер стаў камандоўцам арміі рэзерву.

24 ліпеня 1944 года ўвесь камандны склад брыгады Зіглінга быў скліканы на канферэнцыю ва ўсходнепрускім мястэчку Эльбінгу. Там афіцэрам паведамілі, што брыгада рэарганізуецца ў 30-ю грэнадзёрскую дывізію СС (2-ю рускую) і што яны стануць афіцэрамі войскаў СС.

Супраць назвы «2-я руская» з беларускіх афіцэраў выступіў толькі маёрПастанова БЦР ад 28 чэрвеня 1944 г. // Зборнік дакументаў БЦР. Ч. 1. С. 79. Віталь Мікула, бо ў дывізіі большасць салдатаў была беларусамі. За свой пратэст Мікула быў паніжаны ў званні і камандаваў толькі ўзводам. Восенню 1944 года немцы скарысталіся ўцёкам некалькіх жаўнераў з батальёна Мікулы, і ён быў спалены ў крэматорыі ў Дахаў.

Таксама многія вайскоўцы ўкраінскіх батальёнаў успрынялі гэтую назву як прыкмету таго, што дывізія ўвойдзе ў склад Рускай вызваленчай арміі. Гэта моцна ўдарыла па іх баявым духу, бо яны не жадалі служыць у расейскім войску.

Адначасова Гімлер звярнуўся да Гітлера па санкцыю на стварэнне дывізіі. Гітлер згадзіўся, і 31 ліпеня 1944 года рэйхсфюрар СС аддаў загад перавесці брыгаду з паліцыі ў войскі СС і рэарганізаваць яе ў 30-ю грэнадзёрскую дывізію СС (2-ю рускую).

Гэтая назва сустракаецца ў дакументах ужо з пачатку жніўня 1944 года. Толькі 18 жніўня Галоўнае аператыўнае ўпраўленне СС аддала загад аб перафармаванні брыгады ў дывізію з эфектам загаду ад 1 жніўня.

Шлях дывізіі Дывізію не паслалі на задушэнне Варшаўскага паўстання, якое выбухнула 1 жніўня. 6 жніўня быў аддадзены загад на гэта, але ад яго адмовіліся, бо ў дывізіі былі палякі і беларусы-каталікі, якія ім сімпатызавалі. У гэты момант апошнія сталі дэзертаваць, пераходзячы на бок Арміі Краёвай. Напрыклад, 4 жніўня з 12-й роты 4-га палка дэзертавала 5 чалавек, 11 жніўня – яшчэ 4, а 20 жніўня ў роце ўжо было толькі 50 чалавек. Гэта так злавала Зіглінга, што ён жадаў цалкам расфармаваць 4-ы полк.

У дывізіі не хапала зброі і транспарту. Аснову агнявой моцы дывізіі складала стралковая зброя, а самым распаўсюджаным траснпартам сталі калёсы з коньмі.

4 жніўня быў выдадзены загад перакінуць дывізію на захад, дзе дывізія павінная была змагацца з французскімі партызанамі.

12 жніўня дывізію перакінулі ў ваколіцы Розенберга (Усходняя Прусія), дзе жаўнеры прыбіралі ўраджай.

Перакід на Заходні фронт пачаўся толькі ў 10-х днях жніўня. Ён вёўся часткамі чыгункай, для чаго агулам спатрэбіўся 31 чыгуначны склад. Маршрут руху праходзіў праз наступныя пункты: Ілава (месца пагрузкі) — Торунь — Інаўроцлаў — Гале — Вормс — Ханау — Франкфурт — Страсбург. Далей батальёны следавалі ў раён Бельфор — Безансон — Доле — Вальдаон — Дыжон (Бургундыя).

Перакід у Францыю Перакід цягнуўся 2 з паловай тыдні. Першыя часткі прыбылі ў Страсбург 18 жніўня, а 19 жніўня ў Безансон прыехаў 2-і батальён 2-га палка і вечарам таго ж дня маршам уступіў у мястэчка, стаўшы ягоным гарнізонам. Такім чынам, першымі прыбылі 2-ія батальёны 1-га і 2-га палка, якія складаліся пераважна з украінцаў. Першы пад камандаваннем штурмбанфюрара СС Ханенштайна быў разгорнуты ў Везулі, а другі пад камандаваннем гаўптштурмфюрара СС Лібэ – у Вальдаоне.

Падчас перакіду 2-га батальёна 1-га палка цягнік быў спынены, з-за дыверсіі. Ханенштайн загадаў жаўнерам прыняць удзел ва ўкладцы рэек, што іх абурыла, бо яны падумалі, што іх прывезлі для цяжкай працы. Потым немцы да месца працы прывялі 5 закладнікаў, якіх планавалі расстраляць за акт сабатажу, аднак за іх уступіўся ўкраінскі афіцэр вафен-гаўптштурмфюрар Глоба, дзякуючы якому іх вызвалілі.

2-гі батальён 2-га палка па ўваходзе ў Вальдаон у бой адразу не кідаўся. Замест гэтага пачалася інтэнсіўная ваенная падрыхтоўка: 6 гадзінаў з раніцы да абеду, потым перапынак на абед, затым зноў заняткі да 18:00, пасля якіх была вячэра. Па вячэры да 20:00 праходзілі заняткі па ваеннай тэорыі. Большасць жаўнераў пазітыўна гэта не ўспрыняла.

Таксама немцы меркавалі даслаць украінскіх унтэр-афіцэраў на адмысловыя курсы, аднак украінцы гэта не ўспрынялі станоўча, бо большасць з іх не марыла пра вайсковую кар’еру.

У Францыі дывізія ўвайшла ў прамое падпарадкаванне штаба групы армій «G», якой камандаваў генерал-оберст Ёханес Бласковіц. У гатоўнасць дывізіі змагацца з рэгулярнымі часткамі Саюзнікаў нямецкім камандаваннем ставілася пад сумненне. Такім чынам, дывізія была размешчаная ў мястэчках Францыі, каб несці гарнізонную службу ды змагацца з партызанамі.

23 жніўня пачаліся першыя сутычкі з партызанамі.

Мецяжы

2-і батальён 2-га палка 23 жніўня батальён з Вальдаона прыняў удзел у сваім першым баявым патруляванні на Заходнім фронце. У час гэтага выхаду на мясцовасць украінскі салдат Насценка ўцёк у лес, фактычна стаўшы першым дэзертырам з дывізіі ў Францыі. Тады ж з адным украінскам афіцэрам дывізіі звязаўся белаэмігрант, які стаў агентам Французскіх унутраных сілаў. На наступны дзень, 24 жніўня, украінскія афіцэры 2-га батальёна 2-га палка прынялі рашэнне арганізавана перайсці на бок французскіх партызанаў.

25 жніўня адзін з украінскіх афіцэраў вафен-унтэрштурмфюрар Фёдараў быў выкліканы да афіцэра СД палка, які пытаўся яго пра настроі і паводізны салдатаў-украінцаў. Фёдараў распавёў афіцэру тое, што той жадаў пачуць.

На вечар 26 жніўня планавалася антыпартызанская акцыя, падчас якой украінцы меркавалі раззброіць немцаў і ўцекчы на бок французаў. Увесь дзень ішло рыхтаванне, аднак а 7-й гадзіне вечару акцыю скасавалі. 27 жніўня а 2-й гадізне ночы Фёдараў употайку абудзіў сваю 2-ю роту. Мяцежнікі забілі 11 немцаў, а таксама некалькіх ранілі. Большая частка нямецкага персаналу не пацярпела. Каля паловы трэцяй гадзіны ночы батальён (10 афіцэраў, 454 унтэр-афіцэраў і радавых) уцёк з Вальдаона ў лес. Аднак украінцы дрэнна ведалі мясцовасць і не змаглі знайсці агентаў ФУС. Яны блукалі некалькі гадзінаў, пакуль не знайшлі вёску, жыхар якой, звязаны з падполлем, адвёў украінцаў да партызанаў.

У Вальдаоне з ацалелага нямецкага персаналу і тутэйшых нямецкіх адзінак была складзеная баявая група на чале з гаўптштурмфюрарам СС Лібэ. Раніцай 27 жніўня група знайшла ўкраінцаў. Лібэ вырашыў уступіць у перамовы, аднак украінцы схапілі яго ў палон ды абяззброілі. З украінскага боку яго суправаджаў вафен-унтэрштурмфюрар Уладзімір Гаўрылішын разам з двума унтэр-афіцэрамі. Лібэ спрабаваў пераканаць яго, што трэба вярнуцца ў дывізію, аднак без поспеху. На просьбу Лібэ яго адпусцілі, вярнуўшы каня і ягоны ППШ. Пазней Лібэ служыў у дывізійным штабе.

З украінскіх дэзертыраў вярнуўся толькі вафен-унтэрштурмфюрар Мікалай Сандула, які адстаў ад мяцежнікаў і вярнуўся ў Вальдаон, дзе даў паказанні датычна бунту. У лістападзе 1944 года Сандула ўжо камандаваў ўзводам. Астатнія ўдзельнікі паўстання далучыліся да Французскіх унутраных сілаў, сфармаваўшы з сябе 2-гі батальён імя Тараса Шаўчэнкі са статусам замежнага вайсковага фармавання. Камандаванне ў батальёне было паране: украінскі і французскі камандовец.

31 жніўня падчас выведкі супраць Вальдаона з мэтай пакараць «здрадніка Сандулу» да немцаў перайшоў вафен-унтэрштурмфюрар Гаўрылішын . Ён стаў другім афіцэрам батальёна, які вярнуўся, аднак пра ягоны далейшы лёс нічога невядома.

2-і батальён 1-га палка 27 жніўня паўстаў 2-гі батальён 1-га палка (былы 61-ы ўкраінскі батальён). Камандовец батальёна вафен-гаўптштурмфюрар Глоба, дзякуючы аднаму са сваіх афіцэраў, які ведаў французскую мову, змог устанавіць кантакт з Французскімі ўнутранымі сіламі і дасягнуў дамоўленасці з імі аб пераходзе на іх бок.

25-27 жніўня батальён пастаянна перамяшчаўся з месца на месца. Удзень 27 жніўня, па атрыманні загаду вярнуцца ў Везуль, украінцы перабілі ўвесь нямецкі персанал (былі забітыя мінімум 94 немцы) і сыйшлі да ФУС. Батальён з сабою забраў і ўсю сваю зброю (чатыры 45-мм супрацьтанкавыя гарматы і 500 снарадаў да іх, чатыры 82-мм мінамёты, трыццаць сем 52-мм міномётаў, 21 станкавы кулямёт, 120 ручных кулямётаў, 130 пісталетаў-кулямётаў, 700 вінтовак, 1000 мінамётных мінаў, 6000 гранатаў і вялікая колькасць патронаў да стралковай зброі).

2-і батальён 1-га палка ў складзе ФУС сфармаваў з сябе 1-шы батальён імя Івана Богдуна са статусам замежнага вайсковага фармавання. Батальёнам камандавалі Віктар Пеці (з французскага боку) і Аляксандр Неграбецкі (з украінскага). 31 жніўня Неграбецкі планаваў атакаваць Вальдаон з-за пераходу Гаўрылішына на бок немцаў, аднак вечарам таго ж дня немцы пакінулі мястэчка.

Беларусы 28 жніўня паўсталі беларусы: 1-ы і 3-і батальёны 4-га палка 30-й дывізіі (былыя 23-і і 34-ы батальоны БКА), якія знаходзіліся ў ваколіцах Понт-дэ-Роід — Сен-Іполіт — Майчэ, дэзертавалі ў суседнюю Швейцарыю. Пасля перасячэння мяжы дэзертыры былі інтэрнаваныя.

Рэарганізацыя 28 жніўня 1944 года камандовец Вермахту на Захадзе Вальтэр Модэль загадаў раззброіць дывізію і адправіць на працу ў Нямеччыну, аднак загад выкананы не быў. Перакід дывізіі на Захад завяршыўся толькі 30 жніўня.

Камандаванне СС вырашыла пазбавіцца ад ненадзейнага і нелаяльнага элементу ў дывізіі. Немцы раззброілі ўкраінскія падраздзяленні, якія засталіся ў дывізіі, а потым арыштавалі некалькі дзясяткаў украінцаў і беларусаў як мяцежнікаў. Канкрэтная колькасць рэпрэсаваных невядомая, бо дакументы пра гэта не захаваліся.

Оберштурмбанфюрар Зіглінг атрымаў загад вывесці са складу дывізіі ўвесь ненадзейны элемент і сфармаваць з іх два «траншэйныя палкі» (). Такім чынам, у першай палове верасня з дывізіі вывелі 37 афіцэраў і 2117 іншых вайскоўцаў, з каторых да 18 верасня стварылі тыя «траншэйныя палкі» (па два батальёны з трох ротаў у кожным). 1-м палком камандаваў гаўптштурмфюрар СС Тутас, а 2-м — маёр шуцпаліцыі Вільгельм Моха. Асабовы склад гэтых батальёнаў на 70% складаўся з беларусаў. У 2-м палку апынулася група былых кадэтаў менскай афіцэрскай школы БКА, якая 27 кастрычніка 1944 года звярнулася да БЦР у Берліне з просьбай дапамагчы ім пакінуць гэты полк. Беларусы займалі пасады камандоўцаў узводаў, адзін з іх быў намеснікам камандоўца роты. Усе вышэйшыя пасады займалі немцы. Вайскоўцы былі без зброі і былі пазбаўленыя званняў войскаў СС — у палках выкарыстоўваліся папярэднія званні з дапаможнай паліцыі. Абодва палкі перадалі ў падпарадкаванне транспартнай камендатуры ў Карлсруэ і адправілі на будаўнічыя работы на «Заходнім вале». Салдатам прыходзілася жыць у цяжкіх побытавых умовах, адзначалася і дрэннае абыходжанне немцаў да падначаленых замежнікаў.

Замест выключаных частак у дывізію ўлілі некалькі ўсходніх добраахвотніцкіх, напрыклад, былы 654-ы ўсходні батальён (у красавіку 1944 года быў 3-м батальёнам 895-га грэнадзёрскага палка 265-й пяхотнай дывізіі). У першай палове верасня 1944 года ў дывізіі ўжо налічвалася 6200 чалавек, з якіх Зіглінг пачаў ствараць новую дывізію. Структура дывізіі змянілася цалкам: два з чатырох ейных грэнадзёрскіх палкоў былі расфармаваныя.

Была адноўленая інтэнсіўная падрыхтоўка асабовага складу. Зіглінг арганізаваў у дывізіі школу падрыхтоўкі унтэр-афіцэраў. Заняткі праводзіліся ў кожным падраздзяленні. Аднак паўнавартаснаму навучанню перашкаджалі французскія партызаны, якія штодзень прымушалі жаўнераў нервавацца.

У канцы жніўня 1944 года Францішак Кушаль паслаў у штаб Зіглінга 16 беларускіх афіцэраў, каб тыя занялі камандныя пасады ў падраздзяленнях, дзе большасць беларусаў. Аднак Зіглінг беларускіх афіцэраў не прыняў, бо адмаўляў нацыянальны падзел у дывізіі.

Адступленне У сярэдзіне верасня 1-я французская армія набліжалася да Дыжона, крайняга паўднёвага пункту дыслакацыі дывізіі. Зіглінг атрымаў загад адвесці дывізію на паўночны ўсход. Падчас адступлення дывізія цярпела ад французскіх партызанаў, найбольш нападаў было ў ваколіцах Бельфор — Мюлуз.