«Фіцкаральда» () — мастацкі фільм 1982 года рэжысёра Вернера Херцага. Галоўныя ролі выканалі Клаус Кінскі, Клаўдзія Кардынале, Жазэ Леўгай.
Сюжэт Меламан Браян Фіцджэральд, якога індзейцы называюць Фіцкаральда, апантаны ідэяй пабудаваць у родным мястэчку Ікітасе сапраўдны оперны тэатр. Для гэтага ён распачынае вар’яцкую авантуру, прычым на апошнія грошы, — адпраўляецца на пошукі каўчукавай плантацыі ў джунглях Амазонкі.
Крытыка Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў».
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 4 кінаўзнагародамі і яшчэ 4 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Германіі 1982 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1982 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ФРГ Катэгорыя:Фільмы-драмы Перу Катэгорыя:Фільмы на нямецкай мове Катэгорыя:Фільмы Вернера Херцага Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт) Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове