Белару́скі легіён — нерэалізаванае вайсковае злучэнне беларусаў у складзе СС. Замест легіёна была створаная толькі адна дывізія. Беларуская цэнтральная рада пачала прасоўваць праект легіёна у ліпені 1944 года, пасля свайго пераезду ў Берлін.
Спробы стварэння У другой палове ліпеня 1944 года БЦР атабарылася ў Берліне. З-за немагчымасці аднаўлення БКА ў Нямеччыне, было вырашына дамагацца стварэння Беларускага легіёна.
Радаслаў Астроўскі выступіў перад нямецкім кіраўніцтвам з хадайніцтвам аб стварэнні Беларускага легіёна на ўзор ужо існых усходніх (). Ідэя была ўхваленая Міністэрствам па справах акупаваных усходніх абласцей. У ліпені 1944 года начальніку Упраўлення генерала-інспектара добраахвотных фармаванняў пры Генеральным штабе сухапутных сілаў () генералу кавалерыі Эрнсту Кёстрынrу быў пададзены адпаведны мемарандум, аднак адказу на яго доўгі час не было. З-за гэтага 13 верасня 1944 года без дазволу немцаў быў створаны 1-ы Кадравы батальён БКА. Меркавалася, што ён увойдзе ў склад легіёна.
6 лістапада 1944 года Упраўленне генерала-інспектара добраахвотных фармаванняў афіцыйна паведаміла БЦР, што ўсе пытанні, датычна стварэння Беларускага легіёна, перадаюцца ў Галоўнае ўпраўленне СС (). БЦР безвыніка спрабавала дамагчыся дазволу на фармаванне Беларускага легіёна ажно да снежня 1944 года.
У канцы вясны — пачатку лета 1944 года ў складзе Галоўнага ўпраўлення СС быў арганізаваны спецыяльны аддзел «Усходнія добраахвотнікі» (), задачай якога было стварэнне частак войскаў СС з усходніх народаў. Кіраўніком аддзела быў прызначаны СС-оберштурмбанфюрар Франц Арльт, якому было даручана сфармаваць беларускую дывізію войскаў СС. Фактычна гэта і стала развязаннем пытання аб Беларускім легіёне.
Меркаваны памер На думку Астроўскага ў легіён маглі ўступіць:
6 сапёрных батальёнаў БКА; Некаторая колькасць пяхотных батальёнаў БКА; 13-ы Беларускі паліцыйны батальён пры СД; Афіцэрская школа БКА; Рэшткі дапаможнай паліцыі парадку.
Усяго каля 10 тысяч чалавек. Таксама ў легіён бы ахвотна пайшлі беларускія остарбайтары. Калі б быў атрыманы дазвол, можна было б падрыхтаваць кадры для трох паўнавартасных дывізіяў.
Літаратура
Катэгорыя:Беларускія калабарацыянісцкія фарміраванні ў Другой сусветнай вайне Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:1944 год у Берліне Катэгорыя:Беларусы ў Германіі Катэгорыя:Войскі СС