Дзяніс Яўгенавіч Івашын (нар. ) — беларускі журналіст і палітычны зняволены.
Біяграфія Вырас і пражываў у Гродне. Паводле адукацыі эканаміст і палітолаг.
У 2014 годзе быў актыўным удзельнікам Рэвалюцыі годнасці ва Украіне, ад пачатку вайны на ўсходзе Украіны займаўся дабрачыннасцю для перасяленцаў з зоны АТА ва Украіне. Пазней далучыўся да міжнароднай валанцёрскай супольнасці «ІнфармНапалм», якая даследуе ўплыў расійскай агрэсіі на іншыя краіны, як OSINT-даследчык і перакладчык. Стаў галоўным рэдактарам беларускамоўнай версіі рэсурсу.
У 2017 годзе арыштаваны на пяць сутак судом Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя — Яўген Пісарэвіч) за асвятленне мерапрыемстваў на Дзень Волі.
З 2018 года пазаштатны карэспандэнт газеты «Новы Час»«Зрабіць з яго баевіка не атрымаецца»: хто такі журналіст Дзяніс Івашын, якога КДБ затрымаў у Горадні // Белсат, 21.04.2021.. У 2018 годзе газета апублікавала серыю артыкулаў Івашына «Хто і як павінен будаваць» аб магчымых уладальніках рэстаранна-забаўляльнага комплексу «» каля мемарыяла Курапаты. У жніўні прадпрымальнік Аркадзь Ізраілевіч падаў у суд пазоў аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, запатрабаваўшы кампенсацыю 40000 BYN ад «Новага Часу» і 1000 BYN ад Івашына. У верасні суд Савецкага раёна Мінска адмовіў Ізраілевічу ў задавальненні пазову і абавязаў пазоўніка кампенсаваць адказчыкам паслугі адвакатаў — 600 BYNНе виноваты они // БелГазета. — 2018. — № 34 (1160). — 18 верасня. — С. 2..
Акрамя забудовы Курапатаў, апублікаваў расследаванні пра ўплыў расійскіх нацыяналістаў у Беларусі, пра пераход былых байцоў украінскага спецыяльнага аддзела міліцыі «Беркут» у сілавыя структуры рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.
Арышт і зняволенне Затрыманы супрацоўнікамі КДБ 12 сакавіка 2021 года, на наступны дзень пасля інтэрв’ю каналу «Настоящее время», у якім паведаміў пра вынікі свайго журналісцкага расследавання. Абвінавачаны ва «ўмяшальніцтве ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў» (арт. 365 КК). Калегі і блізкія звязваюць яго арышт з прафесійнай журналісцкай дзейнасцю, у прыватнасці, з публікацыяй расследавання пра «Беркут»Зьняволены журналіст Дзяніс Івашын трапіў у карцар // Радыё Свабода, 21 чэрвеня 2021 г..
Яго затрыманне выклікала занепакоенасць у Міністэрстве замежных спраў Украіны, якое 15 сакавіка 2021 года заявіла, што Івашын толькі «дапамагаў расказваць свету пра злачынствы падчас расійскай агрэсіі супраць Украіны», у той час як журналісцкая дзейнасць не можа і не павінна быць падставай для пераследу.
24 сакавіка 2021 года сумеснай заявай васьмі арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, быў прызнаны палітычным зняволеным. Міжнароднае таварыства правоў чалавека таксама прызнала Івашына палітвязнем. 30 чэрвеня 2021 года шэфства над палітвязнем узяў Шон Хогі, дэпутат Дойл Эрэн.
Восенню 2021 года Івашыну выставілі яшчэ адно абвінавачванне за «здраду дзяржаве» (арт. 366 КК). У час зняволення Івашына шматразова кідалі ў карцар.
У жніўні 2022 года праходзіла другое пасяджэнне закрытага працэсу над Івашыным у Гродне. Сталі вядомыя падрабязнасці першага дня суда 17 жніўня, вязень выгукнуў «Жыве Беларусь! Слава Украіне!» і паспеў коратка перамовіцца з маціПрацягваецца карны працэс па справе Дзяніса Івашына // Гарадзенская праваабарона, 17.08.2022..
Сям’я Івашын мае ўкраінскія карані па бацьку, які паходзіць з Дніпра, і статус «». Бацька памёр; станам на 2021 год сям’я Івашына: маці Людміла, жонка Вольга і старэйшы брат Мікалай, які жыве ва Францыі.
Спасылкі Старонка Дзяніса Івашына на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»
Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Журналісты XXI стагоддзя Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»