Казімір-Антоні Ваньковіч (хр.  — да 1856 года) — дзяржаўны дзеяч, памешчык.

Біяграфія Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Юзафа Ваньковіча, маршалка шляхты Мінскага павета, і яго першай жонкі Марыяны(?) Лускіной.

Былы суддзя Мінскага галоўнага суда 2-га дэпартамента ў 1820-х гг. У 1821 — у Віленскім універсітэце выдаткаваў 6,20 злотых на кракаўскі помнік Касцюшку. Прысяжны ў 1830-х гадах.

Жыў у Мінску на вул. Дамініканскай, 151 (1828), валодаў маёнткам Вяпраты Вілейскага павета (1843).

Масон. Член ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы.

Памёр да 1856 года.

Сям’я У шлюбе з Кацярынай Любашчынскай. Дзеці: Юзаф-Герард-Антоні (1837). Ахрышчаны 12 верасня 1837 года ў Мінскім Траецкім касцёле; Аляксандр-Ян-Антоні (нар. 15.10.1841). Ахрышчаны 26 кастрычніка 1841 года ў Гайненскім касцёле; Вінцэнт-Каэтан-Антоні (нар. 19.07.1843). Ахрышчаны 24 ліпеня 1843 года ў Гайненскім касцёле. Усе 22 лютага 1845 г. былі запісаны ў дваранскую кнігу Мінскай губерні.

Літаратура

Катэгорыя:Суддзі Расійскай імперыі