Аляксей Мікалаевіч Лашкевіч (нар. , Гомель, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, трэнерАляксей Лашкевiч . Цяжкі форвард. Выступаў за зборную Беларусі.

Біяграфія Выхаванец гомельскай СДзЮШАР №9. Першы тренер — Святлана Уладзіміраўна Валашчук. У 1993—1997 гадах праходзіў навучанне ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Мінску.

У чэмпіянаце Беларусі дэбютаваў у сезоне 1993/94 у клубе РТІ-2-РВАР і заваяваў з ім ва ўзросце 16 гадоў залаты медаль чэмпіёна Беларусі.

У 1999 годзе паехаў у Славенію і выступаў за клуб «Геліяс».

У 2010 годзе вярнуўся ў Беларусь, выступаў за клуб «Мінск-2006». З 2017 года трэнер рэзервовай каманды «Цмокі-Мінск».

Кар’ера баскетбаліста 1993—1994 — РТІ-2-РВАР (Мінск) 1994—1997 — РВАР (Мінск) 1997—1999 — РТІ-АЗАА (Асіповічы) 1999—2010 — Геліяс (Дамжале, Славенія) 2010—2012 — Мінск-2006 2012—2018 — Цмокі-Мінск 2017—2018 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) (гуляючы трэнер) Кар’ера трэнера 2017—2018 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) (гуляючы трэнер) 2018—2020 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) (другі трэнер) 2020—2022 — Цмокі-Мінск (моладзевая каманда) (другі трэнер) 2022—2023 — Мінск (моладзевая каманда) (другі трэнер) 2023—2024 — Мінск (другі трэнер) з 2024 — Мінск-М (другі трэнер)

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (10): 1993/1994, 1996/1997, 2010/2011, 2011/2012, 2012/2013, 2013/2014, 2014/2015, 2015/2016, 2016/2017, 2017/2018. Чэмпіён Славеніі (1): 2006/2007. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1998/1999. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Славеніі (2): 2007/2008, 2008/2009. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1997/1998. Уладальнік Кубка Беларусі (9): 1997, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017. Уладальнік Кубка Славеніі (1): 2006/2007. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 1998. Фіналіст Кубка Славеніі (1): 2007/2008.

Спасылкі https://basketball.realgm.com/player/Aliaksei-Lashkevich/Summary/30177 СЕГОДНЯ, 26 ИЮЛЯ, ПРАЗДНУЕТ СВОЙ ДЕНЬ РОЖДЕНИЯ КАПИТАН МУЖСКОЙ НАЦИОНАЛЬНОЙ СБОРНОЙ АЛЕКСЕЙ ЛАШКЕВИЧ!

Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Ігракі РТІ Катэгорыя:Трэнеры «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Ігракі РДВАР