«Фарга» () — мастацкі фільм 1996 года рэжысёраў Джоэла і Ітана Коэнаў. Галоўныя ролі выканалі Фрэнсіс Макдорманд, Уільям Мэйсі, Стыў Бушэмі, Петэр Стормарэ.

Сюжэт Джэры Лундэгаард, прадавец машын з Мінеапаліса, трапляе ў бязвыхаднае фінансавае становішча. Калі яго адчай дасягае крайняй кропкі, ён наймае двух бандытаў, Карла Шоўолтэра і Гаера Грымсруда, каб тыя выкралі яго жонку. Тады ён зможа вытрасці выкуп са свайго багатага цесця і ўладзіць свае праблемы. Выкраўшы Джын Лундэгаард, злачынцы накіроўваюцца ў халупу на поўначы Мінесоты. Па дарозе іх спыняе нацыянальны гвардзеец, і гаваркі Карл пускаецца загаварваць яму зубы. Гаер жа проста дастае ствол і страляе паліцэйскаму ў галаву. Спіс ахвяр папаўняецца мужчынам з дзіцём, якія выпадкова праходзілі міма. На наступную раніцу мясцовая ўчастковая Марж Гундэрсан прачынаецца з патройным забойствам на руках. Нягледзячы на цяжарнасць, яна прыязджае на месца злачынства і пачынае расследаванне.

Крытыка Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў».

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 83 кінаўзнагародамі і яшчэ 58 намінацыяй.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы ЗША 1996 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 1996 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1996 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры 1996 года Катэгорыя:Крымінальныя фільмы 1996 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-трылеры ЗША Катэгорыя:Фільмы-трылеры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Крымінальныя фільмы ЗША Катэгорыя:Крымінальныя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Дэтэктыўныя фільмы ЗША Катэгорыя:Дэтэктыўныя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы братоў Коэн Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Картэр Бёруэл Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)