Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі (29 кастрычніка (11 лістапада) 1903, Мір, Гродзенская губерня, Расійская імперыя, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 1967, Віцебск) — беларускі тэатральны , народны артыст Беларусі. Народны артыст СССР (1953). Працаваў у віцебскім тэатры імя Якуба Коласа.

Біяграфія Сцэнічную дзейнасць пачаў у Мінску ў 1919 годзе. У 1921—1926 гадах вучыўся ў Маскве, у Беларускай тэатральнай студыі. З 1926 года акцёр 2-га Беларускага Дзяржаўнага драматычнага тэатра (цяпер гэта Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа, размешчаны ў Віцебску).

Аляксандр Ільінскі валодаў вялікай сцэнічнай прывабнасцю, выразнай мімікай. Як акцёр-імправізатар, ён выкарыстоўваў у сваёй творчасці ўсё багацце творчай фантазіі і разнастайныя выразныя сродкі.

У кіно Аляксандр Канстанцінавіч не здымаўся.

Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага савета Беларускай ССР 4—5 скліканняў.

Памёр Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі 28 сакавіка 1967 года ў Віцебску.

Прызнанне і ўзнагароды Сталінская прэмія першай ступені (1946). — за выкананне галоўнай ролі ў спектаклі «Несцерка» В. Ф. Вольскага Народны артыст БССР. Народны артыст СССР (1953). Ордэн Леніна. Фільмаграфія (1956) «Пасеялі дзяўчаты лён» — дзед Бабак

Літаратура Скібнеўскі А. Б. Народны артыст СССР А. К. Ільінскі. — Mінск, 1954.

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання